Усяго патроху22

Царква на агародзе

Прыватны храм Бондзiчаў, што ў Пінскім раёне, — адзiны ў Беларусi.

Калi на Пiншчыне вы спытаецеся ў мясцовых, што б тут яшчэ паглядзець, у вас спраўдзяць: «А царкву на агародзе бачыў?» Так, па‑хатняму, тут называюць унiкальны храм у вёсцы Ганчары. I ахвотна паказваюць дарогу.

За пафарбаваным плотам — дагледжаны сад i цагляны дом. А мiж дрэваў — царква з чатырма невялiкiмi купаламi. Залiвiсты перабрэх сабак у двары прымушае мяне дачакацца гаспадара ля брамкi.

— Я не аматар размоваў, але калi хочаце паглядзець храм, адмовiць не магу, — кажа Павел Бондзiч. — Гэта мой бацька збудаваў, ён памёр ужо.

Пра гэтую далiкатную падрабязнасць людзi мне якраз i не паведамiлi — бо царква гэтая стала ўжо народным мiфам, мясцовым турыстычным пунктам. I замест размовы з унiкальным будаўніком, вымалёўваецца прасякнуты памяццю i любоўю да бацькi дыялог з ягоным сынам.

— Бацьку майго звалi Рыгор Максiмавiч Бондзiч, — апавядае Павел Рыгоравiч. — Ён быў дужа вялiкiм вернiкам, бываў у многiх культавых месцах. У канцы 80‑х са сваiм сябрам Вiктарам Глушчыкам часта ездзiў у Пачаеўскую лаўру, я таксама там часцяком бываў. I аднойчы яны ў цягнiку спаткалi чалавека, завялi размову. Чалавек, як потым мы даведалiся, быў святаром, хоць ехаў у цывiльнай вопратцы. Распавёў iм шмат цiкавага пра колiшнюю славу Пiнска‑Тураўскай епархii. А сам, як высветлiлася, скончыў некалi Пiнскую семiнарыю. Мой бацька з сябрам натхнiўся iдэяй адрадзiць былую славу епархii. Унёсак вырашылi зрабiць канкрэтны — збудаваць храм. Паколькi на калгаснай зямлi нiхто не дазволiў бы гэтага зрабiць, вырашылi будаваць проста каля хаты.

Будаўнiцтва адбывалася ў 1990‑91 гадах.

Будавалi таемна — на ўсе пытаннi адказвалi, што гэта будзе лазня. I толькi пасля, калi на «лазнi» ў адзiн момант з’явiлiся купалы, усё выйшла на паверхню.

Паводле словаў спадара Паўла, бацьку здорава пацягалi па кабiнетах камунiстычныя чыноўнiкi…

— Толькi пасля, калi Беларусь напраўду стала незалежнай i вера стала вяртацца, адпусцiлi, — працягвае спадар Павел. — Бацька ўсё ў царкве сваiмi рукамi рабiў: алтар, прастол, падсвечнiкi з грушы выразаў… Абразы некаторыя падаравалi. Самы стары — Яна Хрысцiцеля, я i не ведаю, колькi яму гадоў.

Для Бондзiчаў храм стаў, па сутнасцi, сямейным — Рыгор Максiмавiч малiўся тут разам з жонкай. Гэта, дарэчы, абсалютна нармалёвая з’ява для нашых земляў — сямейныя каплiцы мелi многiя шляхетныя роды. Узяць хаця б сямейную каплiцу Радзiвiлаў у Нясвiжскiм замку…

Рыгор Бондзiч вельмi спадзяваўся, што сын стане святаром. Павел нават два гады правучыўся ў Жыровiчах, ездзiў у Грэцыю, бачыў цудадзейныя мошчы, але лёс склаўся iнакш… Затое каплiца сваю мiсiю выканала.

— Асвячаў яе епiскап Стэфан у гонар абраза Успення Божай Мацi, — кажа Павел Бондзiч. — Неаднойчы да нас прыязджаў i Уладыка Фiларэт. Вельмi дзякаваў бацьку за такую ахвярную працу. Казаў, што гэта — адзiны падобны ў Беларусi храм.

Адметна, што да Рыгора Максiмавiча шмат пiсалi з калонiй i турмаў — цiкавiлiся, як стварыць такi храм. I стваралi… А ў царкве на падворку актыўна праходзiлi службы, прыязджаў айцец Сергiй з вёскi Ставок. У Ганчары паглядзець на ўнiкум цягнулiся нават замежнiкi з Амерыкi, Iспанii, Iрландыi, Iсландыi…

Але ўжо гадоў пяць тут моляцца выключна сямейныя, зрэдчас па нядзелях заходзяць вяскоўцы.

— I гэта добра, — перакананы спадар Павел. — Бо адрадзiлiся цэрквы, людзям ёсць куды хадзiць. А гэта няхай застаецца маёй сямейнай царквой…

Рыгор Бондзiч памёр два гады таму. Але купалы, якiя ён па‑майстэрску штукарыў, можна i сёння пабачыць па ўсёй Пiншчыне. Як i адзiны на Беларусi прыватны храм — унiкальны помнiк чалавечай веры.

Глеб Лабадзенка, Звязда

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі6

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску двухгадовы хлопчык упаў з дзясятага паверха

Паліна з Салігорска набрала 400 балаў на экзаменах. Вось куды яна будзе паступаць7

У Кіраўску брат забіў сястру, хочучы абараніць яе ад мужчын са сваіх галюцынацый

На Заслаўскім замку спрабуюць раскрыць таямніцу падземнага ходу2

Іран прыпыніў здабычу газу на найбуйнейшым у свеце радовішчы

Пасля разносу Лукашэнкі «Беларусьфільм» бярэцца ствараць «лінейку сваіх серыялаў»5

«Гэта не самы прывабны варыянт». Што думаюць беларусы пра ўвядзенне Грузіяй трохгадовага ДНЖ для айцішнікаў3

Трамп не збіраецца падпісваць заяву G7 па пытанні ізраільска-іранскага канфлікту

Чаму расіяне аддалі ўкраінцам целы забітых, а тыя — не?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі6

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць