Беларус страляў з лука ў варшаўскім парку і пацэліў у іншага чалавека
У адным з паркаў у Варшаве мужчына быў выпадкова паранены стралой з лука. Ён проста сядзеў на лаўцы, калі страла, выпушчаная іншым мужчынам падчас трэніроўкі ў стральбе па мішэні, трапіла яму ў калена. На шчасце, паранены не атрымаў цяжкіх траўмаў, але яго даставілі ў шпіталь для агляду, паведамляе варшаўская паліцыя.

Інцыдэнт здарыўся 13 чэрвеня ў пятніцу, каля 19:00. На месца здарэння прыехалі паліцэйскія і медыкі. Аказалася, што страляў 34-гадовы грамадзянін Беларусі. Яго затрымалі, а лук і стрэлы забралі для далейшага расследавання.
Паліцыя правяла апытанне сведкаў і пацярпелага, а сабраныя матэрыялы перадалі ў пракуратуру варшаўскага раёна Прага-Поўнач. Траўма аказалася няцяжкай, хоць патэнцыйна сітуацыя магла скончыцца значна горш.
-
Беларускі зняволены мала таго, што стрэс грошы з Расіі за ўмовы ўтрымання ў СІЗА, дык яшчэ і выбіў кампенсацыю за доўгае чаканне тых грошай
-
У цэнтры Мінска матацыкліст жорстка ўрэзаўся ў аўто — ажно пераляцеў машыну ВІДЭА
-
У Мюнхене беларус, украінец і немец у масках і са зброяй абрабавалі мінака. Ужо праз восем хвілін іх арыштавалі
Каментары