Грамадства1010

Пяць фактаў пра новага прэс-сакратара МЗС, які хамаватасцю косіць пад Марыю Захараву

Руслан Варанкоў, які адзначыўся крынжовым падарункам у Маскве — падарыў Захаравай сякеру, ужо некалькі месяцаў працуе прэс-сакратаром МЗС Беларусі. «Салідарнасць» паглядзела, якія ў яго біяграфіі ёсць цікавыя старонкі.

У пачатку чэрвеня Руслан Варанкоў падарыў сякеру-калун вытворчасці МТЗ прадстаўніцы расійскага МЗС Марыі Захаравай. Маўляў, такім чынам, яны разам будуць «секчы праўду-матку».

Трэба адзначыць, што пасыл не ацанілі нават у каментарах на старонцы беларускага МЗС у Facebook. Напрыклад, там апублікавалі наступную ілюстрацыю.

Магчыма, вы маглі прапусціць, што ў Беларусі нядаўна змяніўся прэс-сакратар МЗС: у пачатку красавіка Руслан Варанкоў змяніў Анатоля Глаза, адпраўленага паслом у Турцыю.

Вось што вядома пра біяграфію новай асобы ў беларускім замежнапалітычным ведамстве.

Скончыў ліцэй у Магілёве

Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай Русланам Варанковым у Facebook. У абласным цэнтры ёсць некалькі ліцэяў, які менавіта ён скончыў — не ўдакладняецца. Нядаўна ў гонар Міжнароднага дня сям'і дыпламат падзяліўся сваёй фатаграфіяй з бацькамі.

У 2001-2006 гадах Варанкоў вывучаў міжнароднае права ў БДУ, валодае англійскай і французскай мовамі. У 2007-2008 гадах працаваў у міністэрстве юстыцыі, пасля перайшоў у МЗС.

Аблом з прызначэннем генеральным консулам у Нью-Ёрк

Некаторы час Варанкоў прапрацаваў дарадцам і юрысконсультам у Пастаянным прадстаўніцтве Беларусі пры ААН у Нью-Ёрку, адказваючы, у прыватнасці, за юрыдычныя і бюджэтныя пытанні, а таксама за барацьбу з тэрарызмам. Быў абраны старшынёй Спецыяльнага камітэта па статуце ААН.

Затым дыпламат заняў пасаду намесніка начальніка ўпраўлення Азіі, Аўстраліі і Акіяніі МЗС.

У ліпені 2021 года ў кар'еры Варанкова адбылася, як тады здавалася, знамянальная падзея. Лукашэнка прызначыў яго генеральным консулам у Нью-Ёрк.

Ужо ў кастрычніку на патрабаванне амерыканскіх уладаў Генеральнае консульства Беларусі ў Нью‑Ёрку было закрытае. Адносіны дзвюх краін перажывалі чарговы крызіс са скарачэннем дыпламатычнай прысутнасці.

Удзел у арышце «каліноўца» Верамейчыка

Восенню 2024 года ў Хашыміне быў затрыманы і выдадзены беларускаму КДБ былы баец палка Каліноўскага Васіль Верамейчык. Наўрад ці ў баку ад той аперацыі мог застацца Руслан Варанкоў.

Справа ў тым, што вясной 2022 года пасля няўдалай працы ў Нью-Ёрку ён быў прызначаны генеральным консулам Беларусі якраз у Хашыміне, найбуйнейшым горадзе В'етнама (раней вядомым як Сайгон).

У часе працы ў В'етнаме

Не хавае жонкі

Дарэчы, падчас працы генеральным консулам у Хашыміне Варанкоў некалькі разоў удзельнічаў з жонкай у публічных мерапрыемствах. Напрыклад, у фестывалі традыцыйнага в'етнамскага касцюма аазай.

А таксама ў святкаванні месяцовага Новага года, падчас якога муж і жонка надзелі аазай і выпусцілі карпаў у сажалку.

Варанкоў пераймае скандальны стыль Захаравай

У пачатку красавіка гэтага года дыпламата чакала павышэнне да прэс-сакратара МЗС Беларусі. У ведамстве Варанкова назвалі «дыпламатам з вялікім вопытам і ўражлівым паслужным спісам».

Падарунак Марыі Захаравай у выглядзе сякеры не выпадковы.

Прыкметна, што Варанкоў, як і яго папярэднік Анатоль Глаз, арыентуецца на «трамвайны» стыль расійскіх дыпламатаў — абразлівы і агрэсіўны. Такім чынам дыпламаты бяруць на сябе яшчэ і функцыю прапагандыстаў для ўнутранай аўдыторыі.

Прыклады? 10 красавіка ў паведамленні МЗС Беларусі было заяўлена, што анкеты для людзей, якія ўязджаюць з краін СНД у Латвію — гэта «нібы сярэднявечны каранцін», а ў Эстоніі нібыта ёсць «выбарчы апартэід» (там забаранілі галасаваць на мясцовых выбарах грамадзянам Беларусі і РФ).

23 траўня Варанкоў паабяцаў змрочную будучыню еўрапейцам з-за мытаў на беларускі імпарт, узгадаўшы выказванне «на злосць маме вушы адмарозяць».

Цалкам магчыма, Варанкоў мае намер пераплюнуць у хамстве свайго папярэдніка Анатоля Глаза.

Каментары10

  • Гигин
    16.06.2025
    Очередной "младший брат". Труба пониже, дым пожиже...
  • класік
    16.06.2025
    Адзіны факт які трэба пра яго ведаць - той што ён альбо ўцячэ ў Расею калі лука пасыпецца, альбо сядзе ў турму за супрацу з рэжымам.
  • %
    16.06.2025
    Беларускай мовай валодае ці не?

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс21

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка18

Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню2

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

У фонд Музея Марка Шагала ў Віцебску ўпершыню паступілі работы Восіпа Цадкіна

На «Дажынках» Мінскага раёна зладзілі выставу жанчын-перадавіц у чорных рамках ФОТАФАКТ8

Збіраюцца заяўкі на стыпендыі для беларускіх студэнтаў ад «Нябачнага ўніверсітэта для Беларусі»1

Трамп лічыць «вельмі класнай» ідэяй аб’яднанне Ірландыі10

На наступны тыдзень прагназуюць бабіна лета

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс21

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць