Грамадства

У Беларусі забаранілі продаж папулярнага печыва

Дзяржстандарт з 22 красавіка забараніў прадаваць у Беларусі вядомыя крэкеры «Tuc» са смакам «вэнджаныя каўбаскі» і «сыр», а таксама какаву MacChocolate.

Гэта значыць, што праз два дні гэтыя прадукты цалкам павінны знікнуць з паліц у крамах і ўвозіць іх у краіну больш нельга, піша Tut.by.

Крэкеры патрапілі ў чорны спіс Дзяржстандарту таму, што ў іх знайшлі недапушчальную харчовую дабаўку. Пры вытворчасці прадукту туды дадалі кансервант пірасульфіт натрыю, ці, як яго часта пазначаюць, Е223. Кампанент заяўлены на ўпакоўцы.

Такую ж дабаўку знайшлі ў прадукцыі іншых марак. Да прыкладу, у салодкіх крэкерах «Крыста-твіста» з начыннем пламбірчык або ў цукровым печыве Napoletan — тут Е223 не толькі дадалі, але яшчэ і ўказалі на ўпакоўцы, што гэта разрыхляльнік, хоць дабаўка адносіцца да кансервантаў, антыакісляльнікаў.

Таксама ў пералік небяспечных трапіў растваральны какава-напой «класічны водар» ад MacChocolate. У ім Дзяржстандарт выявіў дабаўку Е950 (ацэсульфам калію). Яе палічылі недапушчальнай.

Ацесульфам калію ўваходзіць у склад жвачак вядомых гандлёвых марак, якія ляжаць практычна на кожнай касе ў беларускіх крамах. Таксама яго дадаюць у газіроўку, якая прадаецца ў нас паўсюдна.

Каментары

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца22

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская заклікала беларусаў развітацца з Аляксандрам Мілінкевічам2

Алексіевіч пра Алеся Адамовіча: Хацела б спытаць яго, чаму так і не наступіў «Канец гісторыі» Фукуямы?1

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?9

Сяргея Міхалка афіцыйна аб’явілі «экстрэмістам»3

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4

У Лагойскім раёне мужчыну забіла дрэвам каля намёта2

Каву з жалудоў па старадаўнім рэцэпце вараць у Астраўцы14

На дне цясніны Курумду ў Кыргызстане знайшлі тры целы

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ2

ГрамадстваАбнаўляецца2

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць