Свет

У парламенце Чэхіі запатрабавалі кампенсацыю з Расіі за выбух на складзе боепрыпасаў

Дэпутаты ніжняй палаты парламента Чэхіі прынялі пастанову з заклікам да ўрада запатрабаваць ад Расеі выплаціць кампенсацыю за шкоду пасля выбуху ў Врбеціцы 2014 года, паведамляе РБК.

Акрамя таго, у пастанове гаворыцца, што Расія павінна панесці адказнасць «за напад на склад боепрыпасаў».

Таксама большасць дэпутатаў трымаюцца думкі, што ўрад не павінен дазваляць расейскім кампаніям удзельнічаць у планаваным будаўніцтве атамнай электрастанцыі або іншых элементаў інфраструктуры краіны.

Нядаўна ўлады Чэхіі выслалі з краіны 18 расійскіх дыпламатаў. Міністр замежных спраў Ян Гамачак заявіў, што яны былі ідэнтыфікаваныя як супрацоўнікі ГРУ (цяпер Галоўнае ўпраўленне Генеральнага штаба Узброеных сіл Расіі) і Службы знешняй выведкі (СВР).

Паводле звестак чэшскіх уладаў, высылка адбылася пасля таго, як было высветлена, што расейскія спецслужбы датычныя да выбуху на складзе боепрыпасаў у вёсцы Врбеціцэ ў 2014 годзе. Як заявіў прэм'ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш, ёсць падставы меркаваць, што да выбухаў датычныя супрацоўнікі ГРУ.

У Маскве ў адказ вырашылі выслаць з Расіі 20 чэшскіх дыпламатаў.

Выбухі ў Врбеціцы адбыліся 16 кастрычніка 2014 года. Тады выбухнулі боепрыпасы, якія захоўваліся на двух складах, арандаваных кампаніяй Imex Group. У выніку выбухаў загінулі два чалавекі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі1

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прадаюць дзверы ў выглядзе айфона з трыма фальшывымі камерамі1

Трамп абвясціў Армузскі праліў тэрыторыяй ЗША14

Кватэру двойчы Героя Савецкага Саюза Леаніда Бяды прадаюць у Мінску. Колькі просяць?2

Наста Лойка: КДБ топіць, каб людзі заставаліся, МУС — каб з’язджалі9

Затрыманая ў Расіі беларуска патлумачыла, што знаходзіцца па-за юрысдыкцыяй Расіі і зямных законаў1

У Горацкім раёне аўтакран знёс Volkswagen з дарогі і перакуліўся на яго

У Латвіі знеслі дом Міхаіла Задорнава13

Арцём Шрайбман назваў сваю самую вялікую памылку як аналітыка35

Даўгі еўрапейскага бізнэсу Дзмітрыя Скіндзерава, якога Літва пазбаўляе прытулку, дасягнулі 354 тысяч еўра9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі1

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць