Свет

Даклад кіраўніцтва амерыканскай арміі: ЗША трэба быць гатовымі да ядзернай вайны

Пагрозы амерыканцы бачаць як з боку Кітая, так і з боку Расіі.

Фота pixabay.com

Даклад Сената ЗША прысвечаны становішчу ў Стратэгічным камандаванні і пытанням бюджэту на 2022 год. Таксама закранутыя тэмы гатоўнасці амерыканскага ваеннага камандавання да баявых дзеянняў, пытанні стратэгіі і прагназавання будучых ваенных канфліктаў, тлумачыць Daily Mail.

Згодна з папярэдняй заявай Стратэгічнага камандавання, сённяшняе палітычнае становішча мае нелінейны і непрадказальны характар. Таму, як кажуць вайскоўцы, «мы павінны ўлічваць магчымасць таго, што цяперашні канфлікт прывядзе да ўмоваў, якія вельмі хутка прымусяць суперніка разглядаць магчымасць ужывання ядзернай зброі як найменш кепскі варыянт для яго».

Кіраўнік Касмічнага камандавання ЗША Джэймс Дыкінсан у сваёй заяве перад выступам у Сенаце сцвярджае, што яго вайскоўцы цяпер знаходзяцца ў цяжкім становішчы, бо перад імі стаіць задача падрыхтавацца да вайны, падобных да якой ніколі не было. Афіцэр падкрэсліў, што Кітай цяпер у хуткім тэмпе будуе ваенна-касмічныя ўстаноўкі, у тым ліку супрацьспадарожнікавыя ракеты, а Расія ўжо правяла шэраг выпрабаванняў касмічных ракет.

Дыкінсан задае пытанне: чаму зараз амерыканцы вымушаныя рыхтавацца да вайны ў космасе, калі раней космас заўсёды быў мірнай тэрыторыяй даследаванняў? На яго думку, прычына гэтага ў тым, што высокападрыхтаваныя супернікі ЗША ўсведамляюць усе тыя выключныя ваенныя і эканамічныя перавагі, якія ЗША і саюзнікі гэтай краіны атрымліваюць ад развіцця свайго касмічнага патэнцыялу.

Даклад кіраўнікоў Стратэгічнага камандавання прагучыць у час напружання адносін з Расіяй у сувязі з маштабнымі ваеннымі вучэннямі гэтай краіны ў Чорным моры. Больш за 100 тысяч расійскіх вайскоўцаў сцягнутыя да ўкраінскай мяжы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць