Здарэнні

Сілавікі затрымалі 26-гадовую настаўніцу музыкі: перарабіла словы гімна ў твітары

28 красавіка Ганна Важнік знікла проста пасярод дня. Маці пачала шукаць дачку — тая знайшлася ў следчых. 

Ганне 26 гадоў. Яна працуе па размеркаванні ў адной з музычных школ Мінска: выкладае класічную гітару. Піша вершы, часам удзельнічала ў розных музычна-паэтычных імпрэзах.

«Проста ў абед знікла сувязь з Ганнай, — расказвае Наталля, маці дзяўчыны. — Я пачала яе паўсюль шукаць. Пазваніла ёй на працу — няма. Пазваніла ў міліцыю, кажу, знікла дачка. 

А пасля мне патэлефанаваў следчы. Кажа: ваша дачка ў нас. Артыкул 370».

Артыкул 370 Крымінальнага кодэкса — гэта «Здзек з дзяржаўных сімвалаў». Пакараць могуць грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да аднаго года.

Прычынай затрымання настаўніцы стаў яе пост у твітары. У ім Ганна перарабіла пару радкоў з дзяржаўнага гімна. Пост даволі шырока разышоўся, сябры нават жартавалі пра магчымае затрыманне і наступствы. Аказалася, сёння такія жарты — зусім не жарты.

Тым часам мінская міліцыя ўжо апублікавала відэа, дзе хтосьці размаўляе з Ганнай пра яе ўчынак. 

«Настаўніца музыкі ўжыла свае навыкі не ў тым кірунку. Дзяўчына размясціла ў інтэрнэце пост, у якім здзейсніла здзек з тэксту Дзяржаўнага гімна, змяніўшы словы.

Супрацоўнікі Партызанскага РУУС г. Мінска затрымалі 26-гадовую мінчанку. Доступ да запісу аказаўся свабодным, таму публікацыю маглі глядзець і распаўсюджваць карыстальнікі інтэрнэту», — паведамляе мінская міліцыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё17

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

Сланы ўмеюць, як і людзі, гатаваць лекавыя сумесі для сваіх сланянят

На выхадных у Беларусь прыйдзе халоднае паветра з Балтыйскага мора5

У Польшчы можа з'явіцца пастаянная амерыканская вайсковая база на 10 тысяч вайскоўцаў7

Футбольная зорка Раберта Карлас страціў амаль усё, што зарабіў за кар'еру6

Фільм беларуса Яўгена Лыткіна здабыў Спецыяльны прыз журы на кінафестывалі ў Іарданіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё17

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць