Грамадства

«Не таго колеру»: мінчанку аштрафавалі на 2320 рублёў за бела-чырвоныя шкарпэткі

«Сказалі, што ў мяне шкарпэткі не таго колеру», — распавядае мінчанка Наталля пра сваё затрыманне 25 сакавіка і прысуджаны штраф. Жанчына, якая цяпер вырашыла распавесці сваю гісторыю, кажа, што ў той дзень ішла на курсы ў аўташколу, на ёй былі шкарпэткі белага колеру з чырвонай паласой. За гэта суд аштрафаваў яе на 80 базавых велічынь — 2320 рублёў, піша Tut.by.

Шкарпэткі ад Mark Formelle

Наталля Сіўцова-Сядушкіна жыве ў Мінску побач з кінатэатрам «Кастрычнік».

У сераду, 24 сакавіка, міліцыя звярнула ўвагу на балкон яе кватэры: на ім былі завязаныя чырвоныя і белыя стужачкі.

Сілавікі прыйшлі да яе дадому, знялі стужкі і павезлі гаспадыню ў РУУС Савецкага раёна, там на яе склалі пратакол за пікетаванне. На наступныя суткі (а гэта быў Дзень Волі) адбыўся суд, які прызнаў Наталлю вінаватай у адміністрацыйным правапарушэнні і прызначыў ёй штраф 70 базавых велічынь (2030 рублёў).

— Я вярнулася з суда і ўвечары таго ж дня, прыкладна ў 19.28, адправілася на курсы кіроўцаў — яны пачыналіся ў 20.00. Толькі выйшла з аркі дома, як са спіны да мяне падышлі чацвёра сілавікоў у балаклавах і чорнай вопратцы, — успамінае пра падзеі жанчына.

Па словах Наталлі, ёй паведамілі, што ў яе «шкарпэткі не таго колеру». Мінчанка кажа, што яе «паднялі і панеслі» за кінатэатр — туды, дзе стаялі аўтазакі. Наталля прасіла паставіць яе на ногі, маўляў, яна пойдзе сама і ўцякаць не збіраецца.

— Напэўна, я сапраўды была даволі прыкметнай: белыя куртка і красоўкі, сінія кароткія джынсы і белыя шкарпэткі з чырвонай паласой вытворчасці Mark Formelle, якія былі бачныя напалову. Але хіба гэта парушэнне? Я спакойна ішла, нікому не замінала і нікога не чапала.

Затрыманую даставілі ў РУУС Савецкага раёна. Там яе пратрымалі больш за тры гадзіны — Наталля паведаміла, што ў яе непаўнагадовае дзіця. Жанчына выйшла з міліцыі з чарговым пратаколам, складзеным на яе па ч. 1 арт. 24.23 КаАП. Суд разгледзеў гэтую справу ўжо на наступны дзень, але рашэнне не прыняў — адправіў матэрыялы на дапрацоўку.

— Я папрасіла суд запытаць запісы з камер вонкавага відэаназірання, на якіх было відаць, як я ішла па праспекце, як мяне затрымлівалі. Таксама сама хацела падрыхтавацца — даказаць, што я ішла па справе, на курсы.

Падчас наступных судовых пасяджэнняў Наталлі паведамілі, што запіс з камеры даць немагчыма — праз месяц пасля затрымання ён ужо быў выдалены.

Міліцыя «дапрацавала» пратакол: цяпер у ім было напісана, што жанчына не проста ішла ў БЧБ-шкарпэтках (толькі гэта было пазначана ў першым пратаколе), але і падымала ўверх руку з пальцамі, складзенымі ў «V». У адказ на яе жэст ёй сігналілі аўтамабілі.

У выніку суд пад старшынствам Сяргея Шацілы (дарэчы, ён судзіў Наталлю і за стужачкі) вынес рашэнне па справе: аштрафаваць Наталлю на 80 БВ — 2320 рублёў. Інфармацыя пра затрыманні Наталлі і суды пацвярджаецца звесткамі валанцёраў, якія адсочваюць інфармацыю пра затрыманых і судовыя пасяджэнні.

Пакуль Наталля не аплаціць штраф, то канфіскаваныя ў яе тэлефон і брошка будуць арыштаваныя.

— Цяпер я вінна 4350 рублёў. Такіх грошай на пагашэнне штрафу ў мяне няма, хоць я працую, але адкладаць запасы магчымасцяў не маю. Спрабавала апратэставаць рашэнне суда па стужках — яго пакінулі ў сіле. Цяпер буду спрабаваць апратэставаць рашэнне па шкарпэтках, — кажа жанчына.

Гэта не першая гісторыя, калі затрымлівалі з-за бела-чырвоных шкарпэтак.

Такіх шкарпэтак ад Mark Formelle, у якіх была Наталля падчас затрымання, ужо няма ў продажы. На гэта звярнулі ўвагу чытачы. Такія ж белыя, але з чорнай паласой, ёсць у продажы, а з чырвонай — не. Таксама чытачы звярнулі ўвагу, што не могуць знайсці ў крамах белыя майкі з прынтам, на якім слова «Белоруссия» чырвонымі літарамі было выпраўлена на «Беларусь».

«У нашай кампаніі ўсё выпускаецца невялікімі серыямі, асартымент хутка абнаўляецца. Зараз паступае новая калекцыя. Спадзяёмся, яна спадабаецца пакупнікам», — растлумачылі ў Mark Formelle.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»11

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскі міністр расказаў, як вучыўся чытаць па-беларуску з часопіса «Вожык»29

Мінчанін паставіў на дзверы біяметрычны замок — яго выклікалі ў міліцыю3

«А людзей спытаць?» Адны клянуць Лукашэнку за намер ліквідаваць маршруткі, іншыя хваляць10

Беларускі добраахвотнік атрымаў статус інваліда вайны ва Украіне. Гэта першы выпадак, які стаў вядомы3

Жанчына дапамагла беларускаму ўцекачу незаконна перайсці мяжу — праз гэта ёй адмовілі ў польскім грамадзянстве. Што вырашыў суд8

У Маскве забілі і расчлянілі школьніка. Яго парэшткі кінулі ў сажалку12

Трамп, Пуцін, гомасэксуальныя кантакты і іншыя брудныя намёкі — у ЗША апублікавалі 20 тысяч файлаў Эпштэйна36

Два пасажырскія аўтобусы сутыкнуліся пад Мінскам2

Кіраўніца Euroclear: Калі ЕС вырашыць канфіскаваць расійскія актывы, мы звернемся ў суд29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»11

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць