Свет

Чаму заходнія краіны адмаўляюцца ад кітайскага Новага шаўковага шляху?

Сі Цзіньпін называе будаўніцтва Новага шоўкавага шляху «праектам стагоддзя». Але ўсё больш краін пачалі задумвацца наконт мэтазгоднасці кітайскай ініцыятывы. Чаму так?

Фота Depositphotos.com

Вялікі шаўковы шлях выклікае ва ўяўленні вобразы караванаў, якія вандруюць па старажытных гандлёвых шляхах, што злучаюць Кітай з Еўропай і Афрыкай. Сучасная адаптацыя Кітая, вядомая яшчэ як «Адзін пояс, адзін шлях» (Belt and Road Initiative), накіраваная на аднаўленне і пашырэнне гэтых маршрутаў з дапамогай сеткі сучасных чыгунак, партоў, трубаправодаў, электрасетак і аўтамагістраляў.

Ініцыятар праекта Сі Цзіньпін пераконвае, што Новы шаўковы шлях будзе стымуляваць развіццё і эканамічную інтэграцыю. Аднак некаторыя эксперты асцерагаюцца, што гэта праяўленне настойлівага памкнення Кітая распаўсюдзіць свой уплыў.

Сі Цзіньпін называе гэта «праектам стагоддзя». Па ацэнках банка Morgan Stanley, выдаткі на Новы шоўкавы шлях дасягнуць 1,3 трыльёна даляраў, піша Bloomberg. «Адзін пояс і адзін шлях» стаў неад’емнай часткай знешнепалітычнай стратэгіі Кітая, што нават адзначылі ў кітайскай канстытуцыі ў 2017 годзе.

Сама меней 157 краін падпісалі пагадненні наконт будаўніцтва Новага шаўковага шляху. Аднак амбіцыі Кітая сталі праблемай выбару ў многіх краінах. Такі праект можа абцяжарыць урады даўгамі і зрабіць іх залежнымі ад Кітая.

Кітай пераконвае, што праект ажыццяўляецца не для палітычнага або ваеннага ўплыву, а выключна для ўмацавання эканамічнага і культурнага ўзаемапаразумення паміж краінамі. Аднак Японія і ЗША ўсё так жа скептычна ставяцца да падобнай ініцыятывы.

Упершыню Сі Цзіньпін прапанаваў будаўніцтва Новага шаўковага шляху ў 2013 годзе, а сам праект распачалі ў 2015 годзе. У 2018 годзе ініцыятыва распаўсюдзілася на Паўднёвую Амерыку, Карыбскі басейн і нават Арктыку. У 2019 годзе Італія першая з краін G7 падтрымала кітайскую ініцыятыву.

Калі спачатку многія краіны пазітыўна ўспрынялі перспектывы кітайскай глабалізацыі, то цяпер стаўленне да Кітая змянілася ў большасці дэмакратычных краін. Гэта абумоўлена палітыкай Кітая ў адносінах да ўйгураў, дэмантажом дэмакратыі ў Ганконгу, каранавіруснай праблемай. Усё гэта значна зменшыла міжнародны энтузіязм наконт праекта Сі Цзіньпіна, паведамляе Deutsche Welle.

У гэтым месяцы ўсе інфраструктурныя праекты, датычныя Новага шаўковага шляху, адмяніла Аўстралія. Прэм’ер-міністр Скот Морысан заявіў, што Новы шаўковы шлях супярэчыць нацыянальным інтарэсам Аўстраліі. Такі крок можа пабудзіць іншыя краіны адмовіцца ад усіх пагадненняў датычна кітайскага праекта.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?7

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?

Усе навіны →
Усе навіны

200 званкоў за дзве гадзіны! На аўтадом ад МАЗа сапраўдны ажыятаж25

З Мінска пабудуюць новую дарогу1

Як яноту, які прыплыў да нас з ЗША, удалося месяц выжыць у машыне без ежы?13

Наўседа, Наўроцкі, Зяленскі і Ціханоўская ўсклалі кветкі ў памяць аб паўстанцах8

Колькі вёсак знікла ў Беларусі за мінулы год6

Як змяніўся клімат Беларусі за 40 гадоў?3

Наўседа: Веру, што аднойчы перамогуць і дэмакратычныя сілы нашых суседзяў — беларусаў8

«Мануэла Лукашэнка». У Германіі кіраўніцу рэгіёна абразілі параўнаннем з беларускім дыктатарам5

Рудзік — беларускім палітыкам з польскімі пашпартамі: Балатуйцеся не ў КР, а ў польскі Сейм27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?7

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць