Грамадства

Будучыя абітурыенты запусцілі праект «Беларуская мова як шлях да паступлення»

Вучні выпускных класаў розных школ правялі аналіз верагоднасці паступлення ў беларускія ВНУ і прыйшлі да высновы, што выпускнікі, якія абіраюць беларускую мову, павышаюць свае шанцы на паступленне. Яны запусцілі праект «Беларуская мова як шлях да паступлення». 

З аднаго боку, гэта дазволіць лягчэй здаць экзамены, а з іншага — у перспектыве павялічыць прысутнасць беларускай мовы ў краіне і ейнае пісьменнае ўжыванне.

ГІсторыя пачалася з міт-апу праекта #першыя, у якім варта было знайсці актуальную праблему і вырашэнне гэтай праблемы па кірунку «Культура», дзе ментарам выступіў Аляксандр Шастаковіч — кіраўнік платформы say.by. І пасля сур’ёзнага абмеркавання юнакі вырашылі ўзяцца за разбурэнне стэрэатыпаў. Яны выявілі адзін з самых пашыраных: што рускую мову здаваць нібы прасцей, бо на ёй размаўляе большасць. Гіпотэза пра наяўнасць стэрэатыпу пацвердзілася апытаннямі некаторых выпускных класаў.

Нягледзячы на тое, што беларускай мовы амаль не чуваць навокал, яе здае больш за 25% выпускнікоў, і штогод гэта лічба толькі расце. А самым шакуючым фактам з’явіўся адсотак тых, хто здае на 100 балаў.

З яго вынікае, што кожны год усё больш і больш абітурыентаў набіраюць 100 балаў па беларускай, прычым розніца з рускай мовай уражвае. Дык навошта абмяжоўваць свае шанцы, калі можна карыстацца цудоўнай роднай мовай? 

Руская мова — адна з самых складаных моваў у свеце. Напрыклад, рэпетытары раяць вывучыць 24 выключэнні з правілаў у беларускай мове і ажно 70 у рускай. У беларускай «о» — заўсёды пад націскам, а ў рускай 15 пунктаў і падпунктаў для правапісу ў назоўніках, прыметніках, у выключэннях, у ненаціскных, у запазычаных словах і да таго падобнае.

Юнакі вырашылі зрабіць буклет, у якім згадаць асноўныя адрозненні, сцісла прывесці шэраг фактаў і вынікаў апытанняў. Акрамя таго, запусцілі тэлеграм-канал і інстаграм, дзе падрабязна параўноўваюцца правілы і выключэнні з правілаў у рускай і беларускай мовах.

А цяпер, дзякуючы платформе say.by, замовіць стос буклетаў у сваю навучальную ўстанову можна абсалютна бясплатна. Трэба толькі запоўніць формачку.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну19

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Што Расія бамбіла балістычным «Арэшнікам» у Белай Царкве?13

Зорны асілак з Чэрыкава расказаў, чаму змяніў Маскву на малую радзіму10

Чаму старэйшыя дзеці разумнейшыя за малодшых? Тлумачаць навукоўцы5

Пасажыры жорстка збілі жанчыну-таксістку — яна апынулася ў бальніцы7

КДБ прыходзіў да родных яшчэ аднаго віцебскага актывіста. Правялі ператрус1

У Касцюковіцкім раёне бацька параніў з ружжа 15‑гадовага сына

Зяленскі падзякаваў Ціханоўскай за падтрымку5

«Гэта пачуццё шчаслівага жыцця». Як больш за 40 тысяч чалавек плакалі, спявалі і абдымаліся на канцэрце Макса Каржа ў Бухарэсце28

VIP-зала, фудкорты і планетарый. Найстарэйшы кінатэатр Магілёва ў стылі канструктывізму закрылі на рэканструкцыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну19

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць