Вайна

Расія страціла на вайне ва Украіне больш за 23 тысячы адзінак тэхнікі

Гэтыя кансерватыўныя падлікі OSINT-праекта Oryx, які фіксуе толькі візуальна даказаныя страты, разбураюць міф пра «другую армію свету».

Падбіты расійскі танк з Z-сімволікай. Фота: Генштаб УСУ

Праект Oryx працягвае весці падрабязны ўлік расійскіх страт, абапіраючыся выключна на фота– і відэадоказы, што робіць іх статыстыку адной з самых надзейных у адкрытых крыніцах. Як паведамляе выданне The Insider, якое прааналізавала апошнія даныя, агульныя пацверджаныя страты Расіі ўжо перавысілі 23 тысячы адзінак рознай тэхнікі.

Найбольшыя страты прыпалі на бранятанкавыя войскі, якія незваротна страцілі 4390 танкаў і 6429 баявых машын пяхоты. Да гэтага спіса варта дадаць 730 бронетранспарцёраў і амаль 2400 іншых разнастайных баявых браніраваных машын.

Не менш адчувальныя страты панесены і ў іншых родах войскаў. Сістэма супрацьпаветранай абароны страціла 416 комплексаў, а выведка — 130 радыёлакацыйных станцый. У паветры расійская армія страціла 184 самалёты і 175 верталётаў. Нават ваенна-марскі флот, які тэарэтычна не павінен быў сутыкацца з сур'ёзным супрацівам на моры, незваротна страціў 33 караблі і падводныя лодкі.

Аўтары праекта заўсёды падкрэсліваюць, што іх спіс — гэта толькі самая кансерватыўная ацэнка рэальнага стану рэчаў, бо ў яго не трапляе тэхніка без візуальнага пацверджання. Кожны запіс старанна правяраецца на прадмет дублявання, а для кожнай адзінкі тэхнікі пазначаеццм яе дакладны статус: знішчана, пашкоджана, кінута ці захоплена.

Маштаб расійскіх страт аказаўся настолькі вялікім, што сутыкнуўся з нечаканымі тэхнічнымі абмежаваннямі. Як паведаміў адзін з аўтараў праекта Якуб Яноўскі, агульны спіс дасягнуў максімальнага памеру артыкула, які дазваляе публікаваць платформа Blogger. Каб часова вырашыць праблему, даследчыкам давялося скарачаць метаданыя гіперспасылак на доказы.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну10

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Расія нанесла беспрэцэдэнтны ўдар па Украіне: 90 ракет і 600 дронаў, па Белай Царкве ўдарылі балістычным «Арэшнікам»8

У «Мінск-Свеце» — лавіна скаргаў на абслугоўваючую арганізацыю. Улады пагражаюць памяняць яе1

Зорку алімпіяд са Светлагорска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»7

Памёр бубнач Андрэй Філатаў — музыка рок-гуртоў «Сузор’е», Mojo Blues, «Крама»

Стала вядома пра вызваленне палітзняволенага фаната Тамаза Піпіі

Каля Белага дома адбылася перастрэлка, сакрэтная служба ліквідавала нападніка1

Былы хакеіст зборнай расказаў, хто зарабляе на бестселеры яго памерлай жонкі Надзеі Мялешкі1

«Людзі знаходзяцца ў бамбасховішчах». Усік распавёў пра масіраваны напад на Украіну адразу пасля перамогі над Верховенам

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет42

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну10

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць