Здарэнні77

Пасажыры жорстка збілі жанчыну-таксістку — яна апынулася ў бальніцы

Пра жорсткі напад на жанчыну-таксістку распавялі ў суполцы «Таксабро» — аб’яднанні людзей, што працуюць у таксі. Здарэнне адбылося ў Барысаве ў ноч з 9 на 10 мая, піша Onliner.

Па інфармацыі суполкі, інцыдэнт здарыўся пасля звычайнага начнога заказу.

Жанчына-таксістка ўзяла паездку з маладой парай і маленькім дзіцем. Падчас руху пасажыры заснулі, а на канчатковым пункце кіроўца не змагла іх разбудзіць.

Калі таксістка чарговы раз паспрабавала прывесці пасажыраў у пачуцці, мужчына раптам накінуўся на яе з кулакамі, пазней да збіцця далучылася і яго спадарожніца — жанчыну-таксістку білі проста ў машыне.

У рэдакцыю трапіла відэа з рэгістратара, знятае падчас канфлікту.

На кадрах бачна, як жанчына-кіроўца спрабуе разбудзіць пасажыраў і просіць аплаціць паездку. Пасля гэтага мужчына раптам пачынае збіваць таксістку, а пазней да яго далучаецца і яго спадарожніца. На фоне пры гэтым чуваць плач маленькага дзіцяці. Мяркуючы па відэа, жанчыну білі не толькі рукамі, але і нагамі — у тым ліку па твары.

У выніку кіроўца атрымала сур’ёзныя траўмы і апынулася ў бальніцы. Вядома, што ёй зрабілі аперацыю. «Мяне прааперыравалі, паднялі вось гэтую костку. Так, у бальніцы ляжу», — распавяла пацярпелая.

Каментары7

  • Ёсік
    24.05.2026
    Дык а што з сям'ёй? Знайшлі? А потым - Прабачце, не ведаем, што найшло, у нас маленькае дзіця. Алкаголь - зло.
  • iban
    24.05.2026
    за две недели не нашли? социально близкие элементы, можно и не искать, это ж не экстремисты
  • Дыягназ
    24.05.2026
    Тыповыя прадстаўнікі "электарату" вырашылі "адарвацца", адчуваючы сваю беспакаранасць. Нічога дзіўнага, калі ўсе карныя органы, перш за ўсё, занятыя палітычным пераследам, то хуліганы і бандыты адчуваюць сябе вольна і ўпэўнена.
    А на гора лекараў, якія не ўбачылі пералому, трэба пісаць заяву ва ўпраўленне аховы здароўя, каб прыцягнулі да адказнасці за неналежнае выкананне сваіх службовых абавязкаў.

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам49

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Аўстрыйская пякарня пачала прадаваць у Нью-Ёрку хлеб па 60 даляраў за бохан4

На Венецыянскім фестывалі ўпершыню за 40 гадоў паказалі фільм пра Беларусь1

400 тон пяску і трыбуны на 1800 чалавек. Вось што зрабілі на Нямізе5

Нямецкія СМІ назвалі імя беларуса, якога падазраюць у падрыхтоўцы тэракта ў Лейпцыгу5

Лэдзі Гага стала мамай5

Зяленскі заявіў, што гатовы сустрэцца з Пуціным на саміце G20 у Маямі8

На дарогі выйшаў інавацыйны цягач МАЗ-Х13

Сацработніцу з самага ўсходу Беларусі асудзілі па палітычнай крыміналцы4

«Высокі такі хлопец, хакеіст». Падрабязнасці забойства цяжарнай мінчанкі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам49

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць