Грамадства3333

«Гэта пачуццё шчаслівага жыцця». Як больш за 40 тысяч чалавек плакалі, спявалі і абдымаліся на канцэрце Макса Каржа ў Бухарэсце

Бухарэст, які ніколі не бачыў такога, прыходзіць у прытомнасць пасля канцэрта Макса Каржа. У сацсетках не толькі абурэнне шумнымі натоўпамі, але і захапленне выхаванымі, адукаванымі, свабоднымі маладзёнамі, якія любяць жыццё і свет і ненавідзяць Пуціна і Лукашэнку. 

У суботу ўвечары, 23 мая, галоўная спартыўная арэна Румыніі — Нацыянальны стадыён у Бухарэсце (Arena Națională) — ператварылася ў эпіцэнтр неверагодных эмоцый. Першы маштабны стадыённы канцэрт Макса Каржа ў гэтай краіне сабраў больш за 40 тысяч гледачоў з дзясяткаў краін: Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы, Малдовы і іншых куткоў Еўропы.

@nashaniva Румыны рэспектуюць фанатам Каржа #макскорж #бухарест #нашаніва #беларусь #беларусьновости ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

Мясцовыя СМІ пішуць, што госці прыехалі з 50 краін свету.

Посмотреть в Threads

Посмотреть в Threads

Посмотреть в Threads

Посмотреть в Threads

Посмотреть в Threads

Спецаперацыя на ўваходзе

Мясцовыя ўлады загадзя абвясцілі канцэрт мерапрыемствам з высокім узроўнем рызыкі, параўнальным з самітам НАТА.

Напярэдадні ў Старым горадзе Бухарэста адбылося некалькі сутычак паміж прыезджымі і мясцовымі фанатамі, сілавікі падцягнулі да стадыёна беспрэцэдэнтныя сілы: конную паліцыю, верталёт для назірання з паветра, дроны і кінолагаў з сабакамі.

Посмотреть в Threads

На ўваходзе дзясяткі валанцёраў і праваахоўнікаў шукалі і канфіскоўвалі піратэхніку.

Посмотреть в Threads

Посмотреть в Threads

Посмотреть в Threads

Непрыемнасць адбылася проста з першых хвілін шоу. Падчас стартавага піратэхнічнага перформансу загарэўся рэквізіт. Пажарныя, якія дзяжурылі на стадыёне, зрэагавалі імгненна і патушылі агонь. Канцэрт не прыйшлося перарываць.

Па інфармацыі медыкаў, да 20:00 дапамога спатрэбілася 15 чалавекам — у асноўным з-за млоснасці ад спёкі, дробных драпін ці стомленасці ў нагах. 

«У гэтай краіны цудоўны вайб»: пасланне і падзяка Макса Каржа

Калі хваляванні засталіся ззаду, пачалося сапраўднае вар'яцтва.

Посмотреть в Threads

Посмотреть в Threads

Посмотреть в Threads

Посмотреть в Threads

Посмотреть в Threads

Посмотреть в Threads

Стадыён у адзін голас спяваў знаёмыя хіты, а сам Макс Корж са сцэны звярнуўся да румынаў і гасцей горада з вельмі цёплым пасланнем: «У гэтай краіны цудоўны вайб. Тут вельмі шмат цудоўных людзей».

Музыкант цёпла і шчыра падзякаваў Бухарэсту за неверагодную гасціннасць, адкрытасць і магчымасць зноў сабраць разам сваіх людзей на велізарнай арэне. Euronews Romania распавёў пра гэта ў адмысловым сюжэце. 

Мясцовыя СМІ нават з захапленнем пісалі пра канцэрт як падзею вялізарнага маштабу.

Мясцовым жыхарам тлумачылі, што гледачы, што прыехалі з розных краін, гэта маладыя людзі, для якіх песні Каржа — гэта адзіная жывая сувязь з мінулым мірным жыццём. 

«Гэтыя маладыя людзі зараз перажываюць вельмі цяжкі перыяд (вайна, эміграцыя). А гэты артыст — успамін з іх маладосці. Гэта пачуццё таго, што ты жывеш тут і зараз, у моманце. Пачуццё ўласнага шчаслівага жыцця. Дзякуй, што не судзіце», — патлумачыла мясцовым lenkomango ў сацыяльных сетках.

Што пішуць мясцовыя жыхары: «Быццам удыхнуў свежага паветра»

Нягледзячы на тое, што ў інтэрнэце хапае скептыкаў, хэйтэраў і тых, хто спрабуе распаліць варожасць (некаторыя карыстальнікі абураліся рускай мовай і пакідалі агрэсіўныя каментары), большасць жыхароў Бухарэста засталіся ў захапленні ад гасцей.

Блогерка pitzicultural здзівілася культурнасці маладых людзей:

«Ніводная футбольная фан-зона не мела столькі людзей. І ніводная не праходзіла так, каб пасля сябе не пакінуць смецця. Гэтыя дзеці былі вельмі сімпатычнымі. Яны выкідалі ўсё смецце ў урны. Калі нехта нешта выпадкова губляў і не заўважаў, нехта ззаду падымаў і выкідаў. Дзякуй ім, што нагадалі: людзі могуць быць прыгожымі!»

Посмотреть в Threads

Супрацоўнік аднаго з мясцовых рэстаранаў-хостэлаў, дзе спыніліся больш за 30 чалавек з Беларусі, Украіны і Казахстана, дадаў:

«Маладыя, адукаваныя… усе гавораць па-руску для зручнасці, але ўсе маюць антываенную пазіцыю! Беларусь ненавідзіць Лукашэнку. Мяне ўразіла іх выхаванасць! Усе засталіся ў неймаверным захапленні ад румынаў і Бухарэста».

Жыхар горада halungaovidiu, які жыве непадалёк ад Нацыянальнага стадыёна, падзяліўся сваімі назіраннямі:

«Я бачыў іх учора па ўсім горадзе, яны праходзілі і па маёй вуліцы. Быццам удыхнуў свежага паветра! Цывілізаваныя, трохі засяроджаныя на сабе, большасць трымаюць сваіх дзяўчат ці жонак за рукі. У мяне нават склалася ўражанне, што я бачу прыгожы сон».

Валанцёры, якія працавалі на прапускных пунктах, таксама адзначылі, што натоўп хоць і быў уражваючым, але ніхто не праяўляў агрэсіі і не спрабаваў парушаць межы.

Паводле паведамленняў мясцовых СМІ на раніцу 24 мая, ніякага маштабнай шкоды для горада ці стадыёна нанесена не было. Усе дробныя сутычкі і спробы пранесці піратэхніку былі спынены яшчэ да пачатку мерапрыемства.

На развітанне сацсеткі выбухнулі падзякамі ад замежных гасцей: «Румынія, мы любім цябе! Дзякуй за гасціннасць і за магчымасць атрымаць асалоду ад канцэрта нашага любімага артыста!»

Каментары33

  • WTF
    24.05.2026
    "захапленне выхаванымі, адукаванымі, свабоднымі маладзёнамі, якія любяць жыццё і свет і ненавідзяць Пуціна і Лукашэнку"

    Так, так, так невяідзяць русский мир, што ідуць на канцэрт расейскамоўнага музыкі і самі русссссскоязычные.

    А іх свабоднасць, адукаванасць і ВЫХАВАНАСЦЬ было бачна ў Варшаве.

    Хто невероятный пісаў гэты тэкст?
  • Русафоб
    24.05.2026
    А з якога часу абыякавасць і невуцтва стала “антываеннай пазіцыяй”?
  • Russo turisto
    24.05.2026
    "усе гавораць па-руску"

    Вось вам і русский мир у адным са шматлікіх выданняў. Бо еўрапейская моладзь між сабой камунікуе англійскаю, калі не ведаюць моў знаёмых.

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам21

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус пешкі ідзе 3000 кіламетраў з Варшавы да Іспаніі — гатовы ночыць у лесе і мыцца ў рэчцы9

Якія льготы страцяць жыхары Гомеля праз вывад горада з чарнобыльскай зоны2

У Беларусі ўжо +30°C1

Cклады Wildberries: пад Масквой і ў Цверы — міма, у Пецярбургу пайшло з дымам. Ёсць пападанне і ў НПЗ12

Расійскі дрон ганяўся за прадаўцом на вуліцы Херсона і выбухнуў ВІДЭА3

Шмыгаль назваў, якую новую мэту па знішчэнні ва Украіне паставіла сабе Расія9

Частку парку каля гасцініцы «Беларусь» рыхтуюць да забудовы. Раней будаваць там забараняў Лукашэнка2

Беларускі бізнэс просіць улады дапамагчы пацярпелым прадаўцам Wildberries16

Расійскі вайсковец адкрыў агонь у вёсцы пад Севастопалем. Чатыры чалавекі загінулі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам21

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць