Улада

Макей заклікаў Захад вырашаць праблемы ў адносінах з Мінскам на перамовах

Любая сфера супрацоўніцтва з Беларуссю палітызуецца Захадам. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Уладзімір Макей, выступаючы сёння ў Авальнай зале Дома ўрада, піша БелТА.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што канкрэтныя дзеянні Захаду паказваюць: «З правалам узяць з наскоку Беларусь, яны ўзяліся за іншыя метады».

«Агульнае шальмаванне беларускага народа і дзяржавы стала звычайнай з'явай на Захадзе», — сказаў міністр.

Паводле яго слоў, тое, што сёння адбываецца на заходнім флангу Беларусі, абсалютна не ўкладваецца ў нармальную карціну міжнародных і міждзяржаўных адносін.

«Бессэнсоўна спрабаваць растлумачыць гэта класічнымі парадыгмамі, завязанымі на прагматычнасць, інтарэсы людзей, захаванне міру і стабільнасці ў рэгіёнах. Усё гэта начыста адмятаецца побач нашых так званых партнёраў», — канстатаваў Уладзімір Макей.

Разам з тым, міністр сказаў, што праблемы павінны вырашацца за сталом перамоваў, піша ТАСС

Ён дадаў, што далейшая эскалацыя ў адносінах з Захадам «ні да чаго добрага не прывядзе», і заклікаў заходніх партнёраў «адумацца».

Сцэнары дэстабілізацыі сітуацыі радыкальнымі метадамі рэалізуюцца з мэтай ператварыць Беларусь у ізгоя, заявіў У. Макей.

Каментары

Цяпер чытаюць

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Усе навіны →
Усе навіны

Пры куплі патрыманага аўто праходзіць новы тэхагляд больш не трэба1

Ціханоўская: Дзеці хутка вернуцца да мяне ў Варшаву. Вельмі чакаю13

Рубіа: Украінская армія цяпер самая баяздольная ў Еўропе6

Заблакавалі ў ютубе ўсе каналы міжнароднага радыё «Беларусь»1

Беларуска заразілася шаленствам ад бяздомнага ката, а да доктара не пайшла10

У Мінскай вобласці пенсіянер збіў супрацоўніка ДАІ3

Рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску зноў прыпыняўся6

Пад Віцебскам вяскоўцы жорстка катавалі нямецкую аўчарку5

У Мінску на 2 гады перакрываюць вуліцу Мельнікайце2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць