Улада11

У Беларусі павышаюцца акцызы на тытунь і алкаголь

«У сувязі з неабходнасцю прыняцця мер па мінімізацыі ўплыву сусветнага эканамічнага крызісу на эканоміку краіны, фарміравання дадатковых фінансавых рэсурсаў з 1 ліпеня па 31 снежня 2009 года павялічваюцца стаўкі...».

«У сувязі з неабходнасцю прыняцця мер па мінімізацыі ўплыву сусветнага эканамічнага крызісу на эканоміку краіны, фарміравання дадатковых фінансавых рэсурсаў з 1 ліпеня па 31 снежня 2009 года павялічваюцца стаўкі акцызаў на алкагольную і тытунёвую прадукцыю ў памерах, што да 15% перавышаюць адпаведныя дзейныя стаўкі акцызаў»,

— паведаміла прэс‑служба прэзідэнта ў сувязі з падпісаннем 25 чэрвеня ўказа № 332 «Аб асобных пытаннях уплаты акцызаў і аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2008 г. № 709».

Павелічэнне ставак акцызаў «дазволіць дадаткова прыцягнуць у бюджэт рэспублікі ў 2009 годзе 85 млрд. рублёў», адзначаецца ў паведамленні.

На перыяд з 1 ліпеня па 31 снежня 2009 года вызваляюцца ад уплаты акцызаў, якія збіраюцца пры ўвозе на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, каньякі, разлітыя ў тару ёмістасцю больш за два літры, што не адносіцца да спажывецкай. Гэта мера «дазволіць арганізацыям, якія вырабляюць каньякі і рэалізуюць выключнае права дзяржавы на ажыццяўленне імпарту алкагольнай прадукцыі, уплачваць акцызы па меры рэалізацыі імі гатовых (бутыляваных) напояў, што істотна скароціць іх дадатковыя расходы на атрыманне і абслугоўванне крэдытаў, неабходных для правядзення папярэдніх (да моманту продажу прадукцыі) падатковых плацяжоў».

Уведзены новыя пазіцыі падакцызнай прадукцыі: «Іншае паліва, якое выкарыстоўваецца ў якасці аўтамабільнага: газ вуглевадародны звадкаваны» і «Іншае паліва, якое выкарыстоўваецца ў якасці аўтамабільнага: газ прыродны паліўны кампрыміраваны». Плацельшчыкамі акцызаў стануць арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі пры рэалізацыі (водпуску) газу для запраўкі транспартных сродкаў (уключаючы ўласныя транспартныя сродкі) праз сетку аўтазаправачных станцый, у тым ліку з выкарыстаннем паліўна‑раздатачных і іншых аналагічных прыладаў.

Пры гэтым уплата акцызаў пры ўвозе гэтага газу на мытную тэрыторыю краіны не прадугледжваецца.

Стаўкі акцызаў на вуглевадародны звадкаваны газ і на прыродны паліўны кампрыміраваны газ, які выкарыстоўваецца ў якасці аўтамабільнага паліва, усталяваны ў памеры 208.400 рублёў за адну тону, ці за 1.000 кубаметраў. Пры гэтым удзельная вага акцызаў ў рознічным кошце газу прадугледжана на ўзроўні 17% — у 1,4—2 разы ніжэйшым за ўдзельную вагу акцызаў у цэнах рэалізацыі іншых відаў паліва (24—34%).

«Устанаўленне ставак акцызаў на сціснуты і звадкаваны газ дазволіць дадаткова прыцягнуць у бюджэт рэспублікі ў 2009 годзе 13 млрд. рублёў», — адзначаецца ў паведамленні.

Указ набывае моц 1 ліпеня.

БелаПАН

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў1

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

Блогерка, што пераехала з Піцера пад Мінск, скардзіцца, што ніводзін забудоўшчык не звярнуўся да яе па рэкламу6

У цэнтры кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі цэлы паверх адвялі вайскоўцам5

У Беларусі з'явяцца «Торф-гатэль» і вузкакалейка для турыстаў

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў маі прадалі за 690 тысяч даляраў

Старажытныя суслікі елі мяса мамантаў. Доказ знайшлі ў іх какашках3

Расійскія вайскоўцы амаль год злівалі сакрэтныя дакументы і паролі ў адкрыты чат у Telegram1

На пятніцу ў Мінскай вобласці абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за пахаладання

У Мінску з’явіўся першы аўтамат з сушы. Што па цэнах?2

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў1

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць