Грамадства

Вызваленыя дзяячкі Саюза палякаў пра выезд з Беларусі: Мы не ведалі, куды едзем

За дапамогу ў вызваленні з-пад варты ў Беларусі тры прадстаўніцы польскай меншасці — Ганна Панішава, Марыя Цішкоўская і Ірэна Бярнацкая — падзякавалі польскаму ўраду.

Марыя Цішкоўская, Ірэна Бярнацкая і Ганна Панішава. «Белсат»

— Да прыезду ў Польшчу мы не ведалі, куды едзем. Мы не падпісвалі на мяжы ніякіх дакументаў, — распавяла Ірэна Бярнацкая, кіраўніца неафіцыйнага Саюза палякаў у Лідзе, піша «Белсат».

На прэс-канферэнцыі ў Варшаве яна паведаміла, што, калі яна была арыштаваная, у турму прыязджаў польскі консул і пытаўся ў затрыманых жанчын, ці гатовыя яны прыехаць у Польшчу.

— Нам, вядома, не хацелася з’язджаць, але як выйшла, так выйшла. Мы ўжо тут, не бачылі ніякіх дакументаў, не падпісвалі на мяжы, што хочам зʼехаць, — распавяла яна.

Ірэна Бярнацкая дадала, што ў дзень вызвалення ім далі падпісаць дакумент аб змене ўтрымання пад вартай, аднак яны не ведалі месца прызначэння.

— «Куды вы нас везяце? — «Пані ўбачыць». І прывезлі нас на мяжу. Мяне прывезлі нават без пашпарта, і вось мы тут, — сказала яна.

Яна дадала, што «ўдзячная польскаму боку», падзякавала прэзідэнту і Міністэрству замежных спраў.

— Я хацела перадаць падзяку польскай дзяржаве, якая выратавала мяне з турмы, — сказала Ганна Панішава, кіраўніца Форуму польскіх мясцовых ініцыятыў у Берасці.

Панішава, якая перасоўваецца на мыліцах, распавяла, што выхад з турмы выратаваў яе здароўе, бо яна была збітая падчас арышту і цягам двух месяцаў ніхто не аказваў ёй медыцынскай дапамогі. Знаходзячыся ў турме, яна таксама падвяргалася шматлікім псіхалагічным катаванням.

— Вялікі дзякуй спадару прэзідэнту Анджэю Дудзе, бо дзякуючы яго ўдзелу і ўдзелу консульска-дыпламатычных службаў мы ўтрох маглі апынуцца тут, — сказала Ганна Панішава.

Яна адзначыла, што не можа шмат распавесці пра абставіны вызвалення, бо ў Беларусі па-ранейшаму вядзецца крымінальная справа. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць