Усяго патроху

Праваслаўныя святкуюць Ушэсце. Велікодны цыкл скончаны

10 чэрвеня праваслаўныя вернікі святкуюць Ушэсце Гасподняе (Узнясенне) — адно з вялікіх дванадзясятых святаў, якое заўсёды прыпадае на чацвер, саракавы дзень пасля Вялікадня.

Лічыцца, што свята было ўсталявана яшчэ ў апостальскія часы. Яно звязана з евангельскімі падзеямі, што адбыліся ўслед за Уваскрасеннем Хрыста.

Сын Божы з'явіўся сваім апосталам, блаславіў і абвясціў, што на іх пасланы Дух Святы і з гэтага часу яны будуць прапаведаваць хрысціянства паўсюль. Пасля гэтага ўзнёсся на неба.

Лічыцца, што Ушэсце Хрыста адкрыла праведным душам шлях у рай. Гэтае вялікае свята дае вернікам надзею на тое, што шляхам самаадрачэння і ачышчэння яны змогуць наблізіцца да Бога.

Ушэсце сімвалізуе завяршэнне велікоднага цыкла.

У гэты дзень царкоўная служба амаль дакладна паўтарае велікодную, а напярэдадні вернікі збіраюцца на ўсяночнае трыванне.

Нашы продкi верылi ў тое, што на Ушэсце можна вымалiць у Бога любую просьбу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю15

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пра заробкі: Раздурваць сялян нельга 19

Бен Афлек і яго напарнік выйгралі мільён даляраў у гульні «Хто хоча стаць мільянерам?»4

Навукоўцы б'юць трывогу: судны, якія захраслі ў Армузскім праліве, разнясуць па ўсім свеце грымучую біялагічную сумесь5

Лукашэнка абсыпаў узнагародамі работнікаў «Савушкавага прадукту», які святкуе юбілей6

49 тысяч мігрантаў прыбылі за суткі ў іспанскую Сеуту22

Былая палітзняволеная Ася Булыбенка робіць выставу карцін, напісаных пасля аборту31

Падлеткі зладзілі флэт, пакуль бацькоў не было дома — скончылася крыміналкай2

Максімальны тэрмін адключэння гарачай вады ў Мінску істотна скарацілі

Ураджэнку Мінска не ўзялі на дыпламатычную службу Германіі, бо ў яе застаўся бацька ў Беларусі18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю15

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць