Свет

Як улады Кітая закрылі самую папулярную газету Ганконга

Праз заблакаваныя рахункі кітайскімі ўладамі прадэмакратычнае выданне больш не можа працягваць працу.

Джымі Лай заснаваў штодзённую газету Apple Daily у 1995 годзе. У яго першым рэдакцыйным артыкуле было напісана: «Мы перакананыя, што ганконгцы, якія прывыклі да свабоды, не будуць маўчаць падчас неабгрунтаваных абмежаванняў і несправядлівага стаўлення, бо ганконгцы нараджаюцца з прагай да свабоды».

Apple Daily стаў самай папулярнай крыніцай навін. Выданне выступала за верхавенства права, свабоду слова і свабодны гандаль, піша The Wall Street Journal.

Каб закрыць газету, Кітай спаслаўся на Закон аб нацыянальнай бяспецы, па якім ужо былі рэпрэсаваныя сотні людзей.

На мінулым тыдні больш за 500 узброеных супрацоўнікаў паліцыі ўварваліся ў офісы выдання. Кіраўніцтва газеты арыштавалі. Больш за тое, без судовага разбіральніцтва кітайскія ўлады заблакавалі рахункі і замарозілі актывы кампаніі. Праз гэта кампанія не можа плаціць заробкі супрацоўнікам і адпаведна працягваць працу.

Джымі Лай, заснавальнік газеты, быў арыштаваны яшчэ летась і цяпер адбывае 20-месячны турэмны тэрмін за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Закон аб нацыянальнай бяспецы ў Кітаі дае магчымасць службовай асобе кваліфікаваць дзейнасць любой кампаніі як злачынства, нават калі ніхто не быў асуджаны ці абвінавачаны ў правапарушэнні. Міністр бяспекі Ганконга апраўдвае дзеянні праваахоўных органаў тым, што, па яго словах, матэрыялы, якія публікавала Apple Daily штодзённа парушала закон аб бяспецы. Арыштаваных журналістаў і кіраўнікоў выдання выклікаюць на допыты наконт больш за 100 артыкулаў.

Тое, як кітайскія ўлады падарвалі функцыянаванне рынкаў акцый кампаніі, правоў уласнасці і кантрактаў, з’яўляецца папярэджаннем для іншых кампаній, якія вядуць бізнэс у Ганконгу. Гэта не толькі падрыў свабоды прэсы, але і дэманстрацыя таго, што можа здарыцца з любой іншай кампаніяй, калі ўлады спасылаюцца на размытыя палажэнні Закона аб нацыянальнай бяспецы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло2

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

Астраномы ўпершыню знайшлі малекулу цукру ў пылавой хмары Млечнага Шляху2

Ямы, расколіны і выбоіны. У Гродне жыхары ўсё часцей скардзяцца на стан тратуараў1

Расія знішчае ўкраінскія АЗС. Як і да чаго гэта можа прывесці2

«У Магілёве спеўныя, а ў нас цвітучыя». У Бабруйску паказалі, як выглядае фантан у гарадскім парку

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club12

У Абу-Дабі будуюць «востраў здароўя» коштам 11 мільярдаў долараў1

Трамп расказаў, ці будзе падпісваць законапраект супраць Расіі, прыняцця якога дабіваўся Ліндсі Грэм3

Крысціна Ціманоўская расказала пра Недасекава, які не можа на яе забыцца, і працу на «Белсат» па-беларуску10

«Птушак амаль усіх з'елі». Лісы тэрарызуюць вёску пад самым Мінскам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло2

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць