Грамадства

Халезін: ЕС рыхтуе пяты пакет санкцый на выпадак пагаршэння сітуацыі ў Беларусі

Мікалай Халезін у сваім тэлеграм-канале напісаў, што ЕС рыхтуе пяты пакет санкцый супраць афіцыйнага Мінска.

Паводле яго слоў, яго прымуць у пачатку ліпеня.

Раней еўрапейцы дапускалі ўзмацненне санкцый у выпадку, калі сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі будзе горшаць. Эксперты таксама дапускаюць магчымасць рэакцыі ЕС у адказ на несяброўскія крокі Мінска або эскалацыю напружанасці.

Учора МЗС Беларусі заявіў аб прыпыненні сяброўства Беларусі ў праграме «Усходняе партнёрства» — платформы супрацы краін Еўрасаюза і іх усходніх суседак. Учора ж Мінск заявіў аб прыпыненні дзеяння дамовы аб рэадмісіі мігрантаў, якая была ўмовай для палягчэння візавага рэжыму. У Еўропе гэтыя крокі назвалі скіраванымі на самаізаляцыю і эскалацыю.

Унутры ж Беларусі працягвае расці колькасць палітзняволеных — многія ў Еўропе лічаць іх закладнікамі, узятымі для гандлю з Захадам. Акрамя таго, практычна любы практычны пратэст цяпер караецца. Тым часам дзяржаўная прапаганда разгарнула ярасную антызаходнюю кампанію. Дэмакратычныя і прававыя краіны Еўрасаюза і ЗША ў ёй прыраўноўваюцца да нацысцкай Нямеччыны.

Акрамя таго, прымаюцца ўсё новыя заканадаўчыя акты, якія расцэньваюцца праваабаронцамі як рэпрэсіўныя.

На сёння праваабаронцам вядомы 1304 фігуранты крымінальных спраў палітычнага характару, пад следствам або ўжо асуджаны (+201 у параўнанні з 1 мая). Гэтая лічба няпоўная, бо пры такім маштабе валанцёры і СМІ няздольныя даведацца пра ўсе імёны. 

Вядома пра 792 зняволеных па крымінальных справах палітычнага характару (+239, было іх 553 па стане на 1 мая). 520 з іх праваабаронцы па выніках дэталёвага вывучэння спраў ужо прызналі палітвязнямі (+159, па стане на 1 мая было 361).

Усяго за май правабаронцы зафіксавалі 332 палітычна матываваныя затрыманні (у красавіку такіх было 304). 

«Прававы дэфолт перайшоў у катастрофу», — так каментаваў сітуацыю адзін з беларускіх праваабаронцаў.

У той жа час афіцыйны Мінск абвінавачвае краіны Захаду ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы Беларусі і вядзенні супраць краіны гібрыднай вайны шляхам эканамічных санкцый. За гэтым Мінск угледжвае намер змяніць уладу ў краіне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны2

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Падземныя вучэнні ў Лондане. На закінутай платформе метро рэпетавалі адбіццё нападу Расіі на краіны Балтыі7

Samsung прапануе сродак ад млоснасці падчас паездкі — спецыяльны гук сінусоіднай хвалі праз слухаўкі1

«Думалі, бандыты, аказалася — паліцыя». Удзельнікі перастрэлкі ў Польшчы расказалі сваю версію, але пытанняў менш не стала12

Раскол у Крамлі: эліты ў роспачы, веры ў Трампа больш няма, а Пуцін працягвае марыць пра Данбас33

Год на арбіце дзеля сцяга на Месяцы. Пекін уступіў у новы этап касмічнай гонкі з ЗША4

З-за школьнай парты — у намёт на 15 чалавек. Як старшакласнікаў будуць прымусова рыхтаваць да службы12

Інтуіцыя пры знаёмствах у інтэрнэце больш не працуе14

Каля гіганцкага зубра на трасе М1 адкрыюць кавярню з татарскай кухняй5

IT-гіганты масава звальняюць супрацоўнікаў, каб аплаціць выкарыстанне штучнага інтэлекту11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны2

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць