Свет

ЗША апублікавалі даклад аб хакерскіх атаках з боку Расіі

Спецслужбы ЗША і Вялікабрытаніі абвінавачваюць ГРУ Расіі ў сотнях кібератак.

Амерыкаканскія і брытанскія спецслужбы апублікавалі даклад, дзе раскрылі падрабязнасці глабальнай дзейнасці расійскай ваеннай разведкі па пранікненні ў камп’ютарныя сеткі ўрадавых арганізацый, кампаній, якія выконваюць загады міністэрства абароны, універсітэтаў і медыя-кампаній, піша The New York Times.

Па звестках спецслужб, хакерскія атакі з боку Расіі здзяйсняюцца на працягу апошніх гадоў і працягваюцца да гэтага часу. У сумесным дакладзе Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША (АНБ) і яго брытанскага аналага, вядомага як Цэнтр урадавай сувязі (GCHQ), прыводзяцца метады, якія выкарыстоўваюцца расійскімі хакерамі.

Апублікаваная інфармацыя мае тэхнічныя падрабязнасці, якія дазваляюць патэнцыйным аб’ектам будучых атак вызначыць, што адбываецца ўзлом і пранікненне ў камп’ютарныя сеткі.

Падчас сустрэчы ў Жэневе Байдэн заявіў Пуціну, што ЗША больш не пацярпяць далейшых кібератак з боку Расіі.

АНБ ідэнтыфікавала ГРУ Расіі як тую ж самую групу, якая ўзламала серверы Нацыянальнага камітэта Дэмакратычнай партыі і апублікавала перапіску, тым самым спрабуючы паўплываць на прэзідэнцкія выбары 2016 года на карысць Дональда Трампа. Амерыканскія спецслужбы пазней заявілі, што кібератакі 2016 года ўхваліў непасрэдна Пуцін.

У дакладзе АНБ у якасці асноўных аб’ектаў былі ўказаныя энергетычныя кампаніі. У траўні кібератака вымагальнікаў прывяла да закрыцця трубаправода і спыніла пастаўкі бензіну, дызельнага паліва і авіяпаліва на тэрыторыі Усходняга ўзбярэжжа. Хутчэй за ўсё, гэту атаку здзейсніла злачынная групоўка з тэрыторыіі Расіі.

Летась у снежні ў ЗША была зафіксаваная самая вытанчаная кібератака за апошнія гады — узлом камп’ютарных сістэм кампаніі SolarWinds. Гэта атака закранула федэральныя агенцтвы і многія найбуйнейшыя кампаніі краіны. АНБ пазней выявіла, што атаку здзейсніла Служба знешняй разведкі Расіі. Яна змяніла код у праграмным забеспячэнні для кіравання сеткамі, і, адпаведна, у камп’ютарных сетках 18 тысяч кампаній і ўрадавых устаноў.

Сярод аб’ектаў нядаўніх атак ГРУ ў дакладзе адзначаюцца ўрадавыя арганізацыі, партыйныя арганізацыі, энергетычныя і лагістычныя кампаніі, даследчыя цэнтры, медыя-кампаніі, універсітэты і аналітычныя цэнтры. Хутчэй за ўсё, мэтай атак з’яўляўся збор інфармацыі.

У дакладзе апублікаваныя спіс метадаў, які прымяняўся ГРУ, каб дапамагчы менеджарам па інфармацыйным тэхналогіям выяўляць і блакаваць патэнцыйныя атакі хакерскіх груповак.

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі12

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, куды адправяць давучвацца студэнтаў ліквідаванага Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва

Трамп: Наступным лясне рэжым на Кубе19

У Венгрыі патлумачылі затрыманне супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка адмываннем грошай11

Жыхарку расійскага Тальяці прысудзілі да 14 гадоў. Размовы з ёй пра Украіну знаёмы на спатканнях запісаў на дыктафон і аднёс у ФСБ7

Апублікавалі дакументы па справе Эпштэйна з абвінавачваннямі супраць Трампа6

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон3

Рэгбістку Марыю Шакура, якая была капітанам зборнай Беларусі, асудзілі па палітычнай крыміналцы6

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?1

Уладзімір Макей заўсёды браў на працу ссабойкі і казаў, што ў доме павінна пахнуць свежапрыгатаванай ежай9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі12

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць