Спорт

Топіць за перамены, спрачаецца з чыноўнікамі і больш не спявае гімн — вялікая гутарка з баскетбалісткай Сныцінай

Інтэрв'ю з баскетбалісткай Кацяй Сныцінай мог запісаць Саша Івулін, адзін з найлепшых спартовых журналістаў Беларусі. Але яго кінулі за краты. Івуліна падазраюць па 342-м артыкуле КК РБ — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Мы хацелі падтрымаць Сашу і ўсіх калег, якіх пазбавілі свабоды.

Да жніўня 2020-га Каця Сныціна не цікавілася палітыкай. Але калі на вуліцах Мінска сталі страляць па людзях, не змагла маўчаць. На знак пратэсту сышла са зборнай па баскетболе. Мы пагаварылі пра тое, як улада цісне на спартоўцаў і чаму яны ўсё роўна б'юцца за перамены, ці трэба было адмяняць ЧС па хакеі ў Мінску і што адчуваюць хакеісты, калі народ радуецца іх паразам, ну, і пра асабістае — хто галоўны крытык для Каці, які боль не выносіць і калі апошні раз плакала.

00:00 — пра што гутарка

00:42 — калі палітыка стала важнай для Сныцінай

04:47 — чаму не змагла маўчаць пасля 9 жніўня

07:46 — а сям'я падтрымала палітычную пазіцыю?

09:44 — чаму не можа вярнуцца ў Беларусь

11:13 — пра канфлікт спартоўцаў з уладамі 

13:55 — як Рыжанкоў праходзіцца па спартоўцах і заўзятарах, якія топяць за перамены

18:03 — як вырашыла сысці са зборнай па баскетболе

19:54 — беларусы называюць Кацю «нашым капітанам»

24:15 — чаму іншыя баскетбалісткі маўчалі, калі затрымалі Алену Леўчанка

29:03 — а што з Домрачавай? Яе брата збілі, а яна змаўчала

29:44 — як выступаць пад сцягам, які вешаюць на аўтазаках

31:20 — што адчуваюць спартоўцы, калі народ радуецца іх паразам

33:07 — чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску мог дапамагчы вызваліць палітвязняў?

35:33 — спартоўцы з іншых краін не вераць, што ў Беларусі могуць затрымаць за бела-чырвоныя штаны

40:57 — абрала баскетбол сама ці прымусілі бацькі?

44:13 — хто галоўны крытык

45:27 — як у 17 гадоў з'ехала з дому і адразу — у Францыю

49:30 — сустрэла 25-годдзе на мыліцах і год не магла трэніравацца 

53:32 — пра фізічны боль: «Калі мяне ўшчыпнуць, магу даць з локця»

54:14 — як гуляла ў Мінску ў баскетбол на лёдзе

55:59 — чаму кладзецца спаць галоднай 

57:54 — дзе лепш жыць: у Польшчы, Францыі, Расіі ці Турцыі?

01:00:33 — дна няма больш, усё было дарма?

01:02:48 — што дапамагае перажыць пекла

01:03:56 — чаму спартоўцы працягваюць змагацца за перамены 

01:05:42 — як у 18 гадоў зрабіла татуіроўку і паверыла, што немагчымае магчыма 

01:06:50 — знаёмства з Ціханоўскай

01:08:55 — як расчаравалася ў баскетболе, але зноў паверыла ў сябе

Глядзіце ўсе выпускі «Ток» на ютубе

Каментары

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце15

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Як мазырскі хлопец за грошы хадзіў на лукашэнкаўскія мітынгі, а ў Швейцарыі адкрыў у сабе беларускасць5

Чаму жанчыны жывуць даўжэй? Справа не ў шкодных звычках3

Сусед па палаце прадаў беларускаму «ветэрану СВА» аўтамабіль — як аказалася, паламаны. А пасля тую машыну яшчэ і скралі2

У махляроў новая пастка для пенсіянераў: адмовіцца амаль немагчыма1

Як ідзе бізнэс у Валерыя Сахашчыка ў Польшчы14

Ці можна рабіць прышчэпку ад клешчавога энцэфаліту летам?

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка27

Ціханоўская перадала ліст патрыярху Варфаламею, які прыехаў у Літву4

Іранскую студэнтку, якую арыштавалі ў Мінску за каментары аб Іране, дэпартавалі з Беларусі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце15

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць