Меркаванні44

Нявеста з драўляным кулямётам

Свінтусы на свяце нібы рыба ў вадзе, пра гэта піша на сваім блогу «Праз гарадзенскія акуляры» Сяргей Астравец.

Свінтусы на свяце нібы рыба ў вадзе, пра гэта піша на сваім блогу «Праз гарадзенскія акуляры» Сяргей Астравец.

Заплыў-флэш-моб на матрацах па Нёмане з нагоды горада-геройскага пампезнага параду бранятанкавай тэхнікі, ясна, не адбыўся. Ясна, бо нагадвала падрыхтоўка вядомае «Чэзарэ ідзе рабаваць банк!» Дый сама задума выглядала нерэалістычна. А было б прыкольна, няма мовы: каменныя твары абаронцаў савецкай радзімы, калахі, чырвоныя штандары, прамовы «мы ім пакажам кузькіну маць!», гімн «браня крапка, і танкі нашы быстры!», а тут вальяжная флятылія на пляжных матрацах, сам выгляд сьведчыць аб эпатажы, пахне пацыфізмам і непрыняцьцем грозных панцырных калёнаў быццам з пхэньянскага яшчыка.

Горада-геройскі парад супаў з вясельнай пільніцай у каралеўскім горадзе. Мясцовае начальства танкі на вуліцы ня выгнала, бо толькі-толькі ўсё гранітам выбрукавала, але затое стварыла адпаведны баявы антураж для вясельнікаў перадусім. Тры дні запар маладыя пары чаплялі на мосьціку ў Швэйцарскай даліне замочкі з уласнымі імёнамі і па прыступках узьнімаліся да вечнага агню ў парку імя каралеўскага батаніка. А тут неспадзеўкі, сам амаль не зьлякаўся быў: камуфляж, партызанскія буданы, тачанка з драўляным максімам на колцах, партызанская гарматка і нават конь, таксама драўляныя плюс супрацьтанкавыя яжы, такі настальгічны дыснэй-лэнд. Нявеста ў белым вэлюме на коніку Пржавальскага, нявеста замест Анкі ў тачанцы трымае кулямёт бутафорскі за дзяржаньні. Жаніх за Пецьку, кум — за Васіль Іваныча. Вось толькі дзе Фурманаў, не зразумеў. (Ці гэта я сам, халера?) Вельмі спадабаліся мне такія карціны, нават на матрацную няўдачу забыўся. Шкада адно, «Партызан-фільм» не прыехаў зрабіць яшчэ раз з Горадні Магілёў, з Нёмана Дняпро, з мінакоў атрад АК.

Вясельнае фота з тачанкай, з максімам у руках, пра такое нават дзедушкі Савецкай арміі ня марылі, дальбог. Ці ня Маці-Беларусь з драўляным максімам у тачанцы бачу я цяпер? Яна, бадай яна, дакладна выкапаная Беларусь ў несапраўднай тачанцы з бутафорскім кулямётам і муляжом каня. Зайгралася ў савецкія гульні, у піянэрскую «зарніцу», зьдзіцянела ўвачавідкі. «Піф-паф!» — гучыць на цэлую краіну, — «бах-бах-тарарах!! Здравія жалаю! Упаў-аджаўся!» Увогуле, ідзеш, глядзіш, выкарыстоўваючы напоўніцу зрок, меней слых, і бачанае само складаецца ў тэкст у галаве, выдрукоўваеш на нябачнай пішучай, ці, хутчэй, стэнаграфічнай машынцы, каб потым на месцы расчытаць, расшыфраваць, занатаваць надзейна, графічна.

Прыехалі госьці, як не паглядзець сьвята ў Старым горадзе? Мат, суцэльны мат! А мы думалі — гістарычны горад, каралі, сэймы, на Грунвальд хадзілі адсюль… Якія к чорту каралі, якія гяроі Грунвальду?! Імітацыя тачанкі, шэры чапаеўскі голаў у гістарычным цэнтры і «ё(…) вашу маць!» Вось што такое Горадня сьвяточная. Госьці зноўку: што за горад такі, цэлы дзень «Аліварыі» ня купіш элемэнтарнай, забаронена! Так, менавіта, таму ўсе затаварыліся, са скрынямі ў багажніках, падрыхтаваліся як мае быць, усе з бутлямі, гатоў к труду і абароне!

Прага сьвята, карнавалу, фаервэркаў, каму ж гэта невядома? З маленства адвечнае жаданьне апынуцца ў эпіцэнтры, здолець адчуць усю соль, замацаваць смак, запомніць і — зафіксаваць на паперы. Аляксандар Грын гэта зрабіў найлепш. Хочацца думаць, што ўсім гэтыя пачуцьці і думкі ўласьцівыя. Але пераконваешся, што для масы мэта — «пажуваць жувачку», яна «зорек» зь неба хапаць ня пнецца. Начная рэкагнасцыроўка. Купкамі людзі ў белых кашулях сьвяточных — узор талерантнасьці: мы любім тых, хто сьвяткуе дзень бранятанкавай моцы, мы іх беражэм! Адчувайце як у роднай пуні, рохкайце на здароўе, даражэнькія, калі ласачка! Зь цёмных кутоў выяжджаюць машыны хакі з надпісам «людзі», а менавіта, людзі сёньня толькі тыя, хто з чорнымі друкамі, яны службовую мову пакінулі на пару гадзінаў. Каралеўскі горад засьвінячаны, засьмечаны, заліты півам, захарканы. Небаракі-дворнікі!

А вось і гонар міліцэйскага начальства — айчынны закратаваны фургон, у яго пасажырамі залазяць самі міліцыянты, дахаты, спаць! Зух з дубінай крочыць скрозь моладзь, адна дзяўчына другой на цэлую вуліцу, калі побач чорнабэрэтны, «пайшла ў п(…)!!!» Ён нічога ня чуў, нуль увагі, тым больш не яго пасылаюць. Якая вяршыня вольнадумства, якая праява маладзёвай незалежнасьці, які выклік левіяфану! Даліпан, весяляць сьвінтусаў усяляк, абы толькі не засьмечвалі галовы сваім, беларускім, наплявалі, адмовіліся, здрадзілі. За смак «забароненага» піва, за папсу, за фаервэрк, за х-п-б, словам за сачыўную поліўку. Каб не хацелі свабоды, каб х(..) было харошым словам, а «дэмакратыя» — брыдкай лаянкай, каб ад паху Эўропы заціскалі насы, каб выклікаў гідлівасьць, заврут гловы...

Каментары4

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў1

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ атакавалі мост у Чангары ў Крыме8

Чырвоная дарожка, шыкоўныя строі, дождж і бясплатны махіта. Як прайшоў выпускны ў Ліцэі БДУ ФОТЫ16

Замест пенсіі — калонія. 72‑гадовага беларускамоўнага айцішніка асудзілі па цяжкіх палітычных артыкулах9

Учора Гомель накрыла магутная залева

Тысячы супрацоўнікаў SpaceX стануць мільянерамі пасля IPO3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі12

«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі19

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў1

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць