Эканоміка

«Беларусьнафту» вывелі з «Белнафтахіма», каб пазбегнуць санкцый. І што, дапаможа? 

Канцэрн «Белнафтахім», у які ўваходзіць шэраг прадпрыемстваў, сярод якіх да нядаўняга часу была і «Беларусьнафта», трапіў пад санкцыі ЕС і ЗША. 17 ліпеня Указам Лукашэнкі «Беларуснафта» была выведзена з падпарадкавання канцэрну.

Апроч таго, што «Беларуснафта» кантралюе да двух трацін АЗС у Беларусі, у кампаніі ёсць адна вялікая справа з Еўропай — «Беларуснафта» экспартуе 1,6 мільён тон беларускай нафты, якую здабываюць у Гомельскай вобласці, на НПЗ «Раснафты» ў Германіі. 

Такім чынам, фінтом з вывадам з шэрагаў канцэрну, рэжым спадзяецца, што пастаўкі ў Германію і разлікі па іх працягнуцца. Але ці дапаможа? Мы спыталіся пра гэта ў двух банкіраў, якія пракаментавалі сітуацыю. 

«Канцэрн «Белнафтахім» — гэта ўсяго толькі кіруючая кампанія, а «Беларуснафта» гэта аснобны РУП, са сваёй маёмасцю і кіраўніцтвам. Таму, па фармальнай прыкмеце, пасля гэтага фінта «Беларуснафта» пад санкцыямі не будзе», — сказала «Нашай Ніве» абазнаная крыніца. 

Другі эксперт дадае, што хаця фармальна «Беларуснафта» і выйдзе з-пад санкцый, вырашэнне праблемы шматпавярховае.

«Усё будзе залежаць ад чалавека, які афармляе плацёж. Напрыклад, у Deutsche Bank сядзіць умоўны аператар Ганс, бачыць дзіўнаватую дзяржаўную кампанію, на якую трэба перавесці грошы. Ганс учора чытаў у газеце, што з Беларуссю нешта незразумелае робіцца, у яго нараджаюцца сумневы.

Пры гэтым, для «Беларуснафты» цана пытання — гэта сума перавода, а для Ганса і, шырэй, для Deutsche Bank — гэта камісія з сумы. Гэта дробязь, груба кажучы, для нямецкага банка.

Але калі ён дапусціць «забароненую» транзакцыю, то банку гэта можа каштаваць несувымерна больш, чым ён заробіць на камісіі.

Таму Ганс, хутчэй за ўсё, атрымае інструкцыю, і сам будзе так думаць, што яму прасцей проста гэтую плацёжку адфутболіць, чым губляць час і разбірацца, пад санкцыямі яны там ужо, ці не пад санкцыямі.

Праўда, у гэты момант у гісторыі павінен з’явіцца фінансавы дырэктар «Беларуснафты», які пакажа яму паперы, што па фармальнай прыкмеце ўмоўны Deutsche Bank ужо можа пераводзіць грошы. І вось як вырашыцца гэтая сітуацыя: Ганс проста кладзе трубку або кажа «Дашліце мне паперы, я падумаю», будзе залежаць ад банка і ад выканаўцы», — кажа банкір.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча19

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

«Мне страшэнна падабаюцца кепскія мужчыны». Святлана Курс распавяла, як пісала сваю першую кнігу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча19

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць