Гісторыя

Памерла Эльжбэта Радзівіл. Для яе апошняй Нясвіжскі палац быў домам

Учора, 20 ліпеня, памерла Эльжбэта Радзівіл (у замужжы Тамашэўска). Пра тое паведаміў яе сваяк Мацей Радзівіл. Эльжбэце было за 100 гадоў.

Эльжбэта Радзівіл у Ружанах, што належалі Сапегам

Эльжбэта — дачка перадапошняга гаспадара Нясвіжскага замка Альбрэхта Радзівіла і англічанкі Дораці Паркер Дзікан. Яна з'явілася на свет ў Лондане ў 1917 годзе: туды бацька адправіў нараджаць яе маці, бо здарылася рэвалюцыя.

Шлюб яе бацькоў быў нядоўгім. Таму Эльжбета жыла з маці ў Парыжы, а на вакацыях ездзіла да бацькі ў Нясвіж. Апошні раз перад вайной — у 1935 годзе, калі Альбрэхт памёр.

Наступны раз Эльжбэта змагла трапіць у родныя мясціны ў 1993-м, калі Беларусь вярнула сабе незалежнасць.

Але больш шырока ў СМІ асвятляўся яе візіт у 2009 годзе, калі князёўна наведала Беларусь разам з іншымі прадстаўнікамі роду Радзівілаў. Тады Эльжбэце было 93 гады. Падчас яго Радзівілы завіталі ў Нацыянальны гістарычны архіў, Нацыянальную бібліятэку, Нацыянальны мастацкі музей, а таксама ў населеныя пункты, якімі калісьці валодалі: Нясвіж, Мір, Паланечку і Ішкалдзь.

Эльжбэта Радзівіл з бацькам у Нясвіжы

«Гэта вялікая ганьба, што вы ў Беларусі не гаворыце па‑беларуску… Я адмыслова прыслухоўваюся ўжо колькі дзён… Ведаеце, калі б нас не пагналі адсюль у 1939‑м, я сёння размаўляла б па‑беларуску. Бо мой бацька з нясвіжцамі размаўляў выключна па‑беларуску», — казала яна падчас візіту.

У розныя часы жыла ў Швейцарыі, Партугалі, Англіі, шмат гадоў у Францыі. У апошнія гады — у Варшаве.

«У мяне адна прафесія — хатняя гаспадыня. Гэта ненармальна, калі жанчыны працуюць. Значыць, у сям’і не ўсё ў парадку. Жанчыны, асабліва з сям'і Радзівілаў, не павінны працаваць», — казала Эльжбэта ў адным з інтэрв’ю.

Яна з'яўлялася захавальніцай памяці рода Радзівілаў і шмат падказвала рэстаўратам, як выглядаў замак у часы яе дзяцінства.

Каментары

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта13

«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову26

Лідар вядомай расійскай рок-групы прыехаў ва Украіну і пакаяўся за канцэрты ў акупаваным Крыме5

У гарах Кыргызстана зніклі двое беларусаў

Пасля працяглай хваробы памёр 31‑гадовы беларускі футбаліст1

Каранік пакаштаваў смажаных цвыркуноў і загадаў уключыць іх у меню сталовай Акадэміі навук16

Чаму на канферэнцыі «Новая Беларусь» не было Сяргея Ціханоўскага?9

Святлана Ціханоўская адказала, чаму не вызваляюць новых палітвязняў па амерыканскім трэку6

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць