Выбары-2020

Саша Філіпенка: У нас няма права на хандру, пакуль людзі за кратамі

Да гадавіны апошніх прэзідэнцкіх выбараў мы вырашылі пагутарыць з вядомымі беларусамі пра тое, як змянілася іх жыццё і яны самі пасля цэлага шэрагу драматычных і пазітыўных падзей. Пра Беларусь-2020 ужо знялі першыя фільмы, а сюжэт тут і цяпер працягвае разварочвацца пакруцей, чым у многіх блокбастарах.

Пісьменніку Сашы Філіпенку, вядомаму творамі «Былы сын», «Чырвоны крыж», давялося тэрмінова пакінуць краіну і за мяжой пераключыцца на напісанне артыкулаў пра падзеі Беларусі ў СМІ і напісанне лістоў (кшталту звароту да кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазеля) замест новых кніжак. Але ён упэўнены: раманы пачакаюць, цяпер важна дамагчыся той перамогі, да якой беларусы пачалі шлях год таму.

«2020 зрабіў так, што cёння я, напрыклад, не магу патрапіць дадому. Мне парэкамендавалі выехаць з краіны восенню. Пасля таго, як у СМІ выйшаў артыкул пра знакамітых беларусаў, якія выходзяць на маршы пратэсту. Першымі ў спісе ішлі Зміцер Кахно і Дзяніс Дудзінскі, пасля іх — я. Зміцер і Дзяніс хутка адправіліся на суткі, а я зрабіў ПЛР-тэст і выехаў. Пасля гэтага было некалькі розных сігналаў-пацвярджэнняў, што я зрабіў усё слушна. Для мяне ад’езд не стаў супертраўматычным, таму што я ўжо з’язджаў з Беларусі ў 2003 годзе.

Аднак я планую вярнуцца, а тысячы беларусаў не вернуцца ўжо ніколі. Гэта вялікая трагедыя.

З майго сяброўскага чаціка, які ствараўся, каб не губляцца на маршах, у Мінску не засталося нікога. І гэта, канечне, жэсць.

Яшчэ адна трагедыя ў тым, што мы згубілі маладых беларусаў, іх забілі. У нас у турмах катуюць людзей. У мяне не было ілюзій наконт таго, што гэты рэжым не будзе сябе так весці. Ëн паехаў на рэйках у бок гвалту, бо інакш не мог.

Але ў верасні я быў упэўнены: усё, мы перамаглі, сотні тысяч на вуліцах, да канчатковай перамогі засталося некалькі дзён. І ў нейкім сэнсе падзеі навучылі мяне, што не варта радавацца, пакуль справа не даведзеная да канца.

Да гэтай сваёй наіўнасці ў мяне ёсць прэтэнзія. Хаця калі ты бачыш, што ўся краіна выйшла на вуліцы, складана паверыць у тое, што міліцыя, войска не падтрымаюць народ. З іншага боку, я ўпэўнены, што мы па сёння знаходзімся ў добрым тэмпе, бо перамены — няхуткі працэс, і ўсім нам трэба набрацца цярплівасці.

Гэты год прынёс шмат болю:

як у 2021 годзе ў цэнтры Еўропы могуць адбывацца такія катаванні? І чаму мы шмат гадоў заплюшчвалі на гэта вочы?

Мы ўсе цяпер перманентна знаходзімся ў траўме. Калі ўсё гэта скончыцца, мы пойдзем да спецыялістаў на доўгі курс і там праплачамся. Пакуль што мы трываем і зрываемся на дзяцей, блізкіх. Я па сабе заўважаю, што магу набурчаць на сына, таму што ён пачынае енчыць з-за нейкага глупства. І я адразу пачынаю даводзіць: беларусы цяпер у куды больш жорсткіх абставінах і не дазваляюць сабе такога, а ты! А сыну ўсяго 9 гадоў, і гэта натуральна, што ў яго свае перажыванні, важныя для яго.

А яшчэ я ніколі раней не адчуваў столькі немачы: калі ты не ведаеш, што зрабіць, каб Саша, Маша і іншыя заўтра ж выйшлі з турмы. 

Пры гэтым было шмат добрага.

Год навучыў нас дапамагаць адно аднаму. Я на сваёй шкуры адчуў хвалю салідарнасці, калі мне прыйшлося тэрмінова выязджаць з краіны з сям’ёй.

Узаемная дапамога — наша моц, таму што людзей, якія трымаюцца за ўладу і гатовыя дзеля яе дзеяць брыдоты, колькасна менш. У іх ёсць толькі гвалт і зброя, а ў нас — мы.

Было так радасна знаходзіцца ў Мінску сярод вялікай колькасці людзей, быць часткай сотняў тысяч. Якімі шалёнымі (у добрым сэнсе слова) у нас аказаліся нашы пенсіянеры. Якія ў нас цудоўныя жанчыны. Радасна ад таго, як грамадства працягвае паказваць сябе. Мы дагэтуль бачым трансфармацыі пратэсту — гэта тое, што ўсяляе надзею, нягледзячы на стомленасць. І Маша Калеснікава са сваёй неверагоднай сілай усяляе надзею. І тое, як беларусы могуць працягваць жартаваць з сённяшняй сітуацыі.

Мая кніжка «Былы сын» выйшла ў Германіі і мае там вельмі добры лёс. У сувязі з гэтым я даю шмат інтэрв’ю, і што цікава, яны ўсе ператварыліся ў расповеды пра палітыку. Пра кніжку мне цяпер задаюць пытанні ў апошнюю чаргу. І я лічу, што гэта правільна: я сам буду выкарыстоўваць усе свае інтэрв’ю, каб звярнуць увагу на тое, што ў нас адбываецца. Буду працягваць пісаць артыкулы пра Беларусь у замежныя СМІ. Для пісьменнікаў цяпер гэта куды больш важная задача, чым пісаць кніжкі, мне падаецца. Бо калі рэжым адчуе, што ўсё супакоіліся, мы прайграем. А мы павінны выйграць проста таму, што мы больш разумныя і крэатыўныя. Час рухаецца наперад, і кожнаму з нас трэба штодзённа рабіць крокі для таго, каб шчаміць дыктатуру нават самымі невідавочнымі спосабамі. У нас няма права на хандру, пакуль людзі сядзяць за кратамі».

Каментары

Мінчук у купленай кватэры знайшоў два трупы7

Мінчук у купленай кватэры знайшоў два трупы

Усе навіны →
Усе навіны

Людзі з сіндромам дэфіцыту ўвагі ў сярэднім жывуць менш — даследаванне

Якімі будуць наступныя пяць гадоў? Прагноз Латушкі31

«Танны ўброс». «Народная Грамада» адмаўляе, што перадавала ў літоўскі Сейм ліст аб непрызнанні Ціханоўскай11

Улады абвінавацілі Google у «інфармацыйных правакацыях» супраць выбараў7

«Толькі на адным фота бюлетэнь». Прапагандысты шукаюць апраўданні жанчыне, якая прагаласавала адразу на двух участках4

Следчы камітэт пахваліўся, што «ідэнтыфікаваў 365 удзельнікаў акцый за мяжой»24

Пазняк задаволены «байкотам псеўдавыбараў» і бязлітасна праехаўся па канкурэнтах52

Латушка згадаў, як 20 гадоў таму Лукашэнка пабаяўся ехаць на памятнае мерапрыемства ў Аўшвіц2

Памёр Аляксандр Анісімаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук у купленай кватэры знайшоў два трупы7

Мінчук у купленай кватэры знайшоў два трупы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць