Грамадства

«Гісторыя з Пракапенем стала пачаткам канца ІТ-краіны»: сузаснавальнік Wargaming Group распавёў аб прычынах пераезду на Кіпр

Пра гэта сузаснавальнік самага вядомага беларускага распрацоўшчыка анлайн-гульняў Wargaming Group Іван Міхневіч распавёў у інтэрв'ю выданню «Беларусы і рынак». 

«У 2010 годзе наша камп'ютарная гульня World of Tanks паспяхова запусцілася ў краінах СНД, трэба было выходзіць на новыя рынкі. Ажыццяўляць продажы ў ЕС, будучы ў юрысдыкцыі за межамі ЕС, — гэта падатковы кашмар: неабходна даваць справаздачу перад падатковымі органамі кожнай краіны ЕС паасобку. Знаходжанне ў юрысдыкцыі любой з краін ЕС здымала ўсе гэтыя праблемы. Таму мы зарэгістравалі Wargaming на Кіпры, дзе ў той час быў самы нізкі ПДВ — 15%.

Пасля ўладжвання бізнэс-пытанняў можна было б вярнуцца і жыць у Беларусі. І калі да пераезду на Кіпр у мяне былі сумневы, вяртацца ці не, то потым прыйшло разуменне, што ў новай краіне я адчуваю бясцэннае пачуццё спакою: ты ведаеш, што да цябе тут не прыйдуць, каб схапіць на роўным месцы, любыя пытанні вырашаюцца значна больш цывілізавана, а пазбаўленне волі з'яўляецца крайняй мерай у сапраўды сур'ёзных выпадках.

Тут хапае сваіх праблем: іншая культура і ўклад жыцця, але гэта пачуццё свабоды і спакою пераважыла ўсе складанасці, з якімі я сутыкнуўся на Кіпры.

Арышт IT-бізнэсоўца Віктара Пракапені ў 2015 годзе стаў для мяне паваротнай падзеяй і паставіў кропку ў пытанні вяртання ў Беларусь.

Я і да гэтага не меў ілюзій наконт узаемаадносін беларускай дзяржавы і бізнэсу. Але быў перыяд, калі беларускія айцішнікі не тое каб знаходзіліся ў статусе недатыкальных, але, прынамсі, не былі ў полі дэструктыўнай увагі з боку дзяржорганаў. Бязмежжа на іх адрас не было.

Гісторыя з Пракапенем стала пачаткам канца IT-краіны. Сёння мы бачым, што айцішнікі сталі класавым ворагам і рэгулярна трапляюць не проста ў гаспадарчыя суды, супраць іх заводзяцца крымінальныя справы. Мне цяжка зразумець тых бізнэсоўцаў і айцішнікаў, якія маюць магчымасць пераехаць, але ўсё яшчэ застаюцца ў краіне.

І я шчыра спачуваю тым, хто вымушаны застацца па тых ці іншым прычынах. Прызнанне цябе ворагам дзяржавы — гэта як мінімум непрыемна і некамфортна. З іншага боку, мне здаецца, беларусы ўжо забыліся, а многія проста ніколі не адчувалі і не ведаюць, што такі стан спакою і бяспекі, для іх жыць у страху стала звыклай справай», — дадаў Іван Міхневіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары72

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

Трамп звольніў кіраўніцу разведкі1

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту29

«Падарунак» ад рэжыму да Дня палітвязняў». Што вядома пра масавыя ператрусы ў сваякоў актывістаў

Паляк хацеў трапіць у Беларусь, пералезшы цераз плот у Літве3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары72

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць