Літаратура55

Крыху рэкламы не зашкодзіць! Фельетон

Фельетон.

«…Вам надакучыла падыходзіць ранкам да паліцы і бачыць на ёй ўсялякія-розныя шкарпэткі, з якіх у ніводнай няма пары?
Вам абрыдла, усё ж пайшоўшы на гешэфт з сумленнем ды нацягнуўшы чорную і чырвоную, мармытаць у гасцях нешта кшталту: «У вас такая ўтульная вітальня, можна, я лепей пастаю тут?» … І Вам, амаль выпхнутаму ў гасцёўню, абрыдла гістэрычна крычаць гаспадарам: «Паглядзіце ў вакно, паглядзіце ў вакно — там лятаючы Памідораў!», каб тымчасам ліхаманкава скінуць боты і хуткастрэльна ўплішчыцца ў першыя-лепшыя тапкі 23-га памеру?...

Зазірнула сонца і ў Ваша аконца! Мы прапануем Вам рэвалюцыйны прадукт, які прынясе Вам душэўны спакой: гэта абсалютна фантастычны, унікальны

набор «Аднолькавыя шкарпэткі»©!

У гэтым цалкам неверагодным наборы Вы знойдзеце ідэнтычныя, тоесныя, тыя самыя, -Божачкі, называйце як хочаце! — адным словам, дзве абсалютна аднолькавыя шкарпэткі. Толькі падумайце: два шкарпэткавыя асобнікі, якія адмыслова для Вас вынайшлі найвядомыя навукоўцы, выкарыстоўваючы найноўшыя фарбавальныя і вымяральныя тэхналогіі, якія аніхто не адрозніць ні па колеры, ні па памеры.

Спажывец: «Незямная асалода! Вядома, я і раней падазраваў, што насіць шкарпэткі - кайф: яны так прыемна аблягаюць ногу, у іх гэтак утульна. Але з цягам часу высветліў, што не ўсе шкарпэткі аднолькавыя. Рэч у тым, што я — піяніст і ў мяне няма часу глядзець за нагамі. (Бягучы подпіс: Леапольд Швагер, піяніст). Не так даўно, выступаючы перад публікай, пачаў заўважаць, што жанчыны адварочваюць ад мяне позірк і нават пасміхаюцца. Я не мог зразумець, у чым праблема: прарэх зашпілены, парэзаў ад галення няма. Я пазбыўся сну, пачаў зазіраць у бутэльку. Пакуль аднойчы сябар не параіў набыць набор «Аднолькавыя шкарпэткі»©. Маё жыццё цудоўна перамянілася: жанчыны на канцэртах зноў пазіраюць у мой бок, а да мяне вярнулася ўпэўненасць. Не паверыце: я нават дазваляю сабе цяпер рэзацца пры галенні і не зашпільваць прарэх. Мала таго: часцяком апранаю пад фрак шорты».

Мужчына ў белым халаце з прабіркай у руцэ на тле хімічнай лабараторыі: «Мы правялі сацыялагічныя апытанне 5 тысяч чалавек і 5 тысяч шымпанзэ ва ўсім свеце, і ніхто з іх не адрозніў двух асобнікаў з набору «Аднолкавыя шкарпэткі»©. Ніводная жывая істота! 100-працэнтны вынік. Гэта фантастыка! Я, як сацыёлаг і ўладальнік дзьвюх дарослых ног, раю выкарыстоўваць у якасці шкарпэтак толькі набор «Аднолькавыя шкарпэткі»©!

Голас за кадрам: «І гэта яшчэ не ўсё! Акрамя двух шкарпэткавых асобнікаў на любы памер і колер абсалютна задарма мы вышлем на Ваш адрас глянцаваную кардонку, якую прыемна разрываць, калі Вам захочацца ўпершыню атрымаць асалоду ад Вашага набора «Аднолькавыя шкарпэткі»©. Адваротны бок тае кардонкі можна выкарыстаць таксама ў якасці кардонкі-для-напісання-чаго-небудзь-на-ёй. І гэта яшчэ не ўсё: Мы дашлём Вам стопрацэнтовую капронавую нітку, якая злучае два шкарпэткавыя асобнікі разам….

…І нават гэта яшчэ ня ўсё! Калі Вам захочацца чагосьці нязведанага, Вы можаце абсалютна лёгка і хутка памяняць шкарпэткі з нагі на нагу, бо нашыя шкарпэткавыя асобнікі выштукаваныя цалкам узаемазамяняльнымі і дасканала прымаюць форму любога ступака, на які насоўваюцца».

Мужчына ў гавайскай кашулі: «Здурнець можна!»

Спажыўчыха: «Раней мой муж з жахам чакаў канца прання, каб зноў не далічыцца некалькіх сваіх упадабанак. Але цяпер, калі я набыла 50 выдатных набораў «Аднолькавыя шкарпэткі»©, муж больш не турбуецца: хай сабе колькі знікла ў чэраве машыны -- усё адно маем яшчэ шмат абсалютна аднолькавых асобнікаў. Цяпер назіраць за машынным праннем зрабілася для мужа асалодай: на 20-годдзе шлюбу ён нават падарыў мне стартэр».

Голас за кадрам: «Дасылайце на наш адрас усяго-толькі 50 у.а. і мы адымчым вам на дом фантастычны набор «Аднолькавыя шкарпэткі»© +шматмэтавую кардонку +100-працэнтную капронавую нітку. І ў дадатак: абсалютна дармавы каталог нашых тавараў, сярод якіх:

Электрычны чайнік, які ПРАЦУЕ

Набор сталовага посуду, які ЧЫСТЫ

і хіт сезону: аўтамабіль, які ЁСЦЬ (абсалютна любой маркі!).

Павал Касцюкевіч

Глядзі яшчэ:

10 запаветаў рэкламніка (паводле Андрэя Гнёта).

Каментары5

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень5

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела3

19‑гадовага беларуса, які знік у Аўстрыі, знайшлі жывога5

Пуцін паабяцаў узмацніць удары па ўкраінскай інфраструктуры і перакананы, што Расія паспяхова наступае18

На ўсходзе Беларусі выпаў град памерам з грэцкі арэх ФОТЫ

«Да 30—50% пасад штурмавікоў і пехацінцаў». Украіна збіраецца істотна павялічыць колькасць іншаземцаў ва УСУ5

Беларускі добраахвотніцкі корпус апублікаваў кадры сваёй працы5

Каршэрынгавы аўтамабіль у Мінску літаральна пайшоў пад зямлю1

На надзвычай аварыйным участку дарогі паміж Мінскам і Барысавам абмяжуюць хуткасць

75‑гадовую мінчанку асудзілі за «замах на садзейнічанне экстрэмізму»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень5

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць