Літаратура

Выйшла кніга для дзяцей «Казкі старога лецішча» Марыі Вайцяшонак

У выдавецтве «Дыграф» выйшла кніга Марыі Вайцяшонак «Казкі старога лецішча» для маленькіх чытачоў і іх бацькоў.

Пісьменніца стварыла не проста казачныя сюжэты, а цэлы філасофскі свет, пабудаваны на глыбокай павазе да ўсяго жывога, піша bellit.info.

Гэтыя казкі нарадзіліся там, дзе час цячэ паводле законаў прыроды: на старым лецішчы ў Іслачы і на новым — у Сілічах. Персанажы Марыі Вайцяшонак — вясковыя, лясныя і садовыя жыхары, якія любяць, мараць, шукаюць сваю долю і вырашаюць вечныя праблемы дабра і зла. Гэтая кніга — сустрэча з Беларуссю чароўнай, дзе кожная істота мае гісторыю і мае сваю душу.

Вы калі-небудзь задумваліся, пра што размаўляюць старыя рэчы ў дачных хатках, калі гаспадары з’язджаюць у горад? Якія сакрэты тояць у сабе кветкі ў садзе і вецер, што заблытаўся ў кронах дрэў? Гэтая кніга — як ціхая размова з самім сабой. Яна пра тое, як важна заўважаць магію ў звычайным тумане ці ў рыпенні дзвярэй.

Над афармленнем кнігі працавала мастачка Святлана Рыжыкава.

«Казкі старога лецішча» Марыі Вайцяшонак можна набыць у «Кніжнай шафе», «Акадэмічнай кнізе», а таксама замовіць праз Wildberries.

Водгук на кнігу можна пачытаць на сайце з навінкамі беларускай літаратуры.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

«Яндэкс» заявіў, што ўсе ягоныя суперкамп'ютары ацалелі3

Кіраўнік лагістычнай кампаніі з Літвы: «У нас і цяпер сярод кіроўцаў 80% з Беларусі»2

Двое грамадзян Беларусі могуць быць датычныя да дыверсіі на абаронным заводзе ў Румыніі2

Больш за палову тэлегледачоў у Беларусі — старэйшыя за 55 гадоў5

У ЗША затопяць легендарны акіянскі лайнер. Ён стане найбуйнейшым штучным рыфам у свеце2

Апазіцыя, якая перамагла ў Сербіі, не збіраецца ўводзіць санкцыі супраць Расіі14

Памёр вядомы матацыкліст Дзмітрый Яўхіменка1

У Швейцарыі ўжо больш за месяц як знікла сястра двух былых беларускіх палітвязняў3

The Insider: Новы санкцыйны пакет Еўрасаюза складалі праз штучны інтэлект7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць