Культура33

П’еса для сытых мінчукоў

Камедыя Франсіса Вебера «Вячэра з прыдуркам» — бяспройгрышная. Пра новую пастаноўку Купалаўскага тэатра піша Павал Касцюкевіч.

Камедыя Франсіса Вебера «Вячэра з прыдуркам» — бяспройгрышная. Пра новую пастаноўку Купалаўскага тэатра піша Павал Касцюкевіч.

Даеш Парыж!

Часам краіне, у якой не дужа добра ідуць справы, трэба вайна. Няхай маленькая, але гарантавана пераможная. Пасля леташняга гармідару з адкрытым лістом актораў пра незайздросны стан рэчаў у тэатры, «Купалаўскаму каралеўству» і яго новаму мастацкаму кіраўніку Мікалаю Пінігіну патрабавалася менавіта такая маленькая перамога. Можа таму, замест таго, каб замахнуцца на Вільяма нашага Шэкспіра, была выбраная бяспройгрышная камедыя Франсіса Вебера «Вячэра з прыдуркам».

…Паспяховы бізнэсовец, выдавец, П'ер Брашан мае інтэлектуальную забаўку: штотыдзень запрашае на вячэру якогасьці ёлупа, каб у коле сяброў пацешыцца з яго недарэчных прамоваў. Але здараецца неспадзяванка: ад месье Брашана ўцякае жонка, і ўзорны паспяхоўца вымушаны скарыстацца навыкамі такога ж узорнага — але прыдурка, Франсуа Піньёна, які сваімі нязграбнымі паводзінамі можа сапсаваць любую сітуацыю і гамоніць выключна пра свае зробленыя з запалак мадэлі…

Вайна «Купалаўскага» выйграная. Зарукай таму былі і абкатанасць п'есы (колькі гадоў таму пінігінскі «Мікола-тэатр» ставіў яе на сцэне Клубу імя Дзяржынскага па-расійску), і дасціпныя дэкарацыі з актыўным выкарыстаннем відэашэрагу, і акторскім склад. Бурлескнае абое-рабое, Сяргей Журавель (месье Брашан) і Віктар Манаеў (месье Піньён) спрактыкавана варажыла на сцэне, і калі было на што наракаць, дык толькі на тое, што для поўнага АРТыстычнага трыюмвірату не ставала заслужанага чорта Беларусі Ігара Забары.

У параўнанні з «дзяржынскай», купалаўская версія «Вячэры з прыдуркам» нават зазнала касметычны рамонт: лёгкае перакручванне некаторых фразаў з мэтаю наблізіць іх да беларускай класікі: «Няма таго, што раньш было», — выгукае сябар месье Брашана, згадкі пра крызіс і г.д.

Людзі і прыдуркі

Заўзятыя тэатралы кажуць, што на расійскай версіі яны так не цешыліся. Але, вядома,

рэч не ў мове — змяніўся глядач.
Калі колісь «Вячэру» яшчэ падавалі як «Ужин», тое была камерная камедыя сітуацыяў пра далёкае французскае жыццё. На Купалаўскай сцэне вымаляваліся раней нераскрытыя тэмы, і п'еса атрымала жаданую аб'ёмнасць.

За гэтыя гады мы яшчэ больш абраслі ўсімі гэтымі еўрапейскімі штучкамі: ад поўнай залежнасці ад электронных цацак да прыватнай шызы з калекцыянаваннем усяго-усялякага.
Колькасць прусакоў у беларускай галаве за апошнія гады памножыліся і стала прыблізна роўнай сярэдняму еўрапейскаму стандарту.

Цяпер прыватнае дзівацтва — неад'емная частка жыцця. Адзін, як месье Піньён, апантаны макетамі з запалак, другі, яго сябар, падатковы інспектар, зацыклены на працы. Вебераўскія героі як бы нагадваюць, што ўслед за французамі прыйшла і наша чарга навучыцца трываць побач з сабою дзівацтвы іншых: «Падумайце сем разоў перад тым, як назваць каго-небудзь прыдуркам», — кажа пад канец сімпатычны ёлуп Піньён.

Акрамя таго, цяпер сюжэт — не якаясці экзатычная (о-ля-ля!), незразумелая для беларускага гледача гісторыя пра візіт нейкай там падаткавай інспекцыі. Гэтым разам

уся сітуацыя жыва нагадвала АБЭЗаўскія наведванні да прыватнага прадпрымальніка.

«Вячэра з прыдуркам» з п'есы пра парыжанаў, якія ўжо гадоў пяцьдзесят як не турбуюцца пра свой страўнік, пакрысе ператвараецца ў п'есу пра таксама ўжо сытых мінчукоў.

Прыспела і наша чарга адказываць на пытанне: «Чым мы зоймемся, калі наямося?»
Новая пастаноўка «Купалаўскага» — нагода нязлосна, але дасціпна пасмяяцца з сябе сучасных і з таго прыдурка, якім мы часта выбіраем быць.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць