Грамадства

22-гадовага жыхара Гомеля асудзілі да года калоніі за песню «Лукашэнка, сыходзь» у сацсетках

Сяргей Балахонаў 23 жніўня атрымаў год калёніі агульнага рэжыму за «абразу прэзідэнта» (артыкул 368 КК). Так следства і суд трактавалі песню «Лукашэнка, сыходзь!», якую ён убачыў у інтэрнэце і захаваў у сваіх аўдыёзапісах на старонцы «УКантакце».

Малады чалавек жанаты, ягоная жонка цяжарная. Яго ўзялі пад варту сёння ў судзе Цэнтральнага раёна, піша Радыё Свабода.

Сяргей Балахонаў патлумачыў на судзе, што гартаў навіны на старонцы «УКантакце» і дадаваў песьні сабе на старонку, каб пазьней праслухаць іх.

«Я спярша песьню не паслухаў, я дадаваў на сваю старонку розныя песьні, а праз тыдзень паслухаў. Я ў сэнс не ўнікаў, а потым, калі мяне затрымалі і далі зноў праслухаць гэтую песьню, тады ўнік. Зразумеў, што песня мела абразлівы характар», — тлумачыў ён.

У абвінавачанні гучала, што песьню ён размясціў «наўмысна, з мэтай прычынення шкоды аўтарытэту прэзідэнту».

Міліцыянер, які выступаў сведкам, патлумачыў, што ў ходзе маніторынгу «заўважылі песню на старонцы Балахонава». Далей праводзіліся «аператыўна-пошукавыя мерапрыемствы», у ходзе якіх атрымалі інфармацыю, што жыхар Гомеля «негатыўна ставіцца да міліцыі і ўлады ў цэлым». 

У апошнім слове малады чалавек плакаў і прасіў не пазбаўляць яго волі, казаў, што раскайваецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

«Плакаў вельмі, казаў, што яго ўсе пазнаюць»: падпалкоўнік-участковы дабіўся, каб яго былую жонку судзілі29

Дызайн станцыі метро «Кавальская Слабада» прызнаны найлепшым на конкурсе ў Расіі1

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць