Грамадства

На новым факультатыве школьнікаў навучаць, як галасаваць на выбарах і што такое свабода слова

Міністэрства адукацыі зацвердзіла праграму факультатываў для школьнікаў 3-8 класаў. З'явіцца курс па правах чалавека. Дзяцей павінны навучыць крытычна мысліць, раскажуць ім пра дэмакратычныя правы і свабоды.

Пасля праходжання праграмы школьнікі павінны ведаць: 

— змест паняццяў, звязаных з правамі чалавека;

— чаму дзяржава парушае правы чалавека;

— гісторыю выбітных праваабаронцаў.

Школьнікаў мусяць пазнаёміць з паняццем «праваабаронца» і сфарміраваць «каштоўнаснае стаўленне» да іх. 

Рашэнне Міністэрства адукацыі выглядае дзіўным на фоне рэкорднага парушэння правоў чалавека ў Беларусі. Знакавыя праваабаронцы, якія больш за 20 гадоў адстойвалі правы беларусаў, цяпер за кратамі — Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Леанід Судаленка, Уладзь Лабковіч. 

Таксама школьнікам патлумачаць паняцці «ўласнае меркаванне» і «свабода слова». Тым часам за кратамі ў Беларусі знаходзіцца 29 палітвязняў, якія працавалі ў незалежных медыя.

Апроч таго, дзеці павінны засвоіць, як працуюць выбары. У рэкамендацыях ёсць прапанова дыскусій на тэму таго, хто мае быць старастам класа і на які тэрмін яго трэба абіраць. 

Нагадаем, што ў новым навучальным годзе таксама з'явіцца факультатыў па асновах праваслаўнай культуры. Апроч таго, у кожнай школе будуць працаваць ваенныя кіраўнікі, з іх дапамогай улады разлічваюць павялічыць патрыятызм у школьнікаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Стартаваў пошук новага агента 007: пачаліся кастынгі на ролю Джэймса Бонда. Каго лічаць фаварытамі?4

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура17

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Галоўная рэдактарка «Белсата» знялася ў фільме-фаварыце Канскага кінафестываля3

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць