Грамадства

60-гадовым пенсіянеркам далі па 15 і 30 сутак за акцыю ў падтрымку палітвязняў

9 верасня адбыўся ператрус у некалькіх пенсіянерак. Пасля затрымалі 60-гадовую Ірыну Новік, 61-гадовую Наталлю Агейчык і Алу Буянкову. Сёння над пенсіянеркамі адбыўся суд. Справы ўсіх жанчын разгледзеў суддзя Дзмітрый Карсюк, паведамляюць праваабаронцы.

Жанчын абвінавачвалі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 6 верасня на вуліцы Старажоўскай у Мінску. Міліцыянт «Александровіч» на судзе сцвярджаў, што бачыў дзесяць чалавек у белых цішотках з надпісам «23.34», але запомніў толькі Ірыну, Наталлю і Алу.

Наталля Агейчык сваю віну не прызнала. Вядома, што ператрус у яе кватэры праводзілі супрацоўнікі КДБ. Жанчына звярнула ўвагу суддзі, што яны так і не знайшлі цішотку, у якой яна нібыта была на акцыі. Суддзя адхіліў яе хадайніцтва аб праглядзе відэа з камер назірання, на якіх бачна, што ў час «правапарушэння» яна размаўляла з суседкай. Вынік — 30 сутак арышту.

Ірына Новік распавяла, што 6 верасня была ў парку з дачкой. Суддзя таксама адхіліў яе хадайніцтва аб праглядзе відэа з камер назірання банка, у які Ірына заходзіла. Карсюк прызнаў вінаватай Новік і арыштаваў яе на 15 сутак.

Ала Буянкова адмовілася даваць паказанні, бо не бачыць у гэтым сэнсу. Суддзя пакараў яе 15-сутачным арыштам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктара «Камунаркі» асудзілі на сем гадоў за карупцыю7

Розніца тэмператур у Беларусі зараз складае 17 градусаў

Муж забіў жонку, а потым выкінуўся з акна4

Самалёт Зяленскага не быў цэллю дрона, паветранае судна знаходзілася на зямлі ў Кішынёве

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць33

За што асудзілі экс-адваката Бабарыкі Дзмітрыя Лаеўскага2

Доктарка паехала ў адпачынак на тры тыдні. Праз некалькі дзён ад яе запатрабавалі вярнуцца праз скаргу пацыента2

Выйшла на свабоду палітзняволеная Ірына Такарчук, маці блогеркі Вольгі Такарчук

Французскі шпіёнскі трылер пра беларускую дыктатуру прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць