Грамадства1111

Памёр Генадзь Шэпелеў

Гэтага былога чыгуначніка называлі «вартавым Крапівенскага поля».

Генадзю Шэпелеву сёлета споўнілася 70 гадоў. Ён жыў у Барані (Аршанскі раён). Былы дэсантнік, ён працаваў машыністам, пасля зарабляў як прадпрымальнік.

Генадзя Шэпелева называлі «вартавым Крапівенскага поля». Доўгі час ён арганізоўваў бардаўскія фэсты ў гонар гістарычнай бітвы пад Оршы 8 верасня 1514 года.

Часам гэта праходзіла ў экстрэмальных умовах. Вось як апісвала падзеі 2007 года «Наша Ніва»: «Ужо ў цемры міліцыянты пачалі абшукваць тэрыторыю ўздоўж шашы Орша-Дуброўна. Таму Генадзь Шэпелеў на сваёй байдарцы па рэчцы Крапіўне даставіў да аднаго з імправізаваных вогнішчаў палітыка Паўла Севярынца».

Калі тое стала немагчыма з прычын рэпрэсій, Шэпелеў напярэдадні ўгодкаў асабіста з’яўляўся на полі з намётам і начаваў у легендарных мясцінах, нібыта вартуючы іх ад ворага.

«Чалавек справы. Чалавек, што мог аб'ядноўваць і падтрымліваць людзей. Я заўсёды ўспрымаў яго як беларускага волата. Нягледзячы на свае салідныя гады, ён меў выдатную фізічную форму (якая стварала ўражанне, што з ім нічога дрэннага ў плане здароўя не можа адбыцца). Яго беларускамоўнасць была шчырая і заваражальная. Ён мог распавесці шмат гісторый, як беларуская мова яму дапамагла. І адзначыць: а не размаўляў бы на беларускай мове, гэтага б са мной не адбылося», — піша пра яго зямляк.

Генадзь Шэпелеў запрашаў у Оршу і нашаніўцаў, арганізоўваў сустрэчы рэдактараў з чытачамі на заводах і ва ўстановах культуры.

На мінулым тыдні ў Генадзя Шэпелева скокнуў ціск, яго паклалі ў кардыялогію, але ён захоўваў добры настрой, жартаваў, пішуць сябры ў сацсетках. З 8 верасня ён быў у коме.

Каментары11

  • Аляксандар Лукашук
    10.09.2026
    Загінуў у бітве за Оршу, якая ня скончылася. Асілак, які мог на ровары прыехаць у Бычкі на радзіму Васіля Быкава, супраць цячэньня плыць па Дняпры ад ашалелай міліцыі, і ўсё жыцьцё пражыў непераможным ваяром з Крапівенскага поля. В.П.
  • Паўлік
    10.09.2026
    Сапраўдны волат і выдатны чалавек. Калі ўпершыню сустрэў - спачатку нават не зразумеў, што ён рамаўляе па-беларуску - настолькі жыва і нявымушана гучала яго мова, са ўсялякімі жарцікамі і сакавітымі прымаўкамі. Пасля знаёмства адчуў, што хачу на пенсіі быць як дзядзька Генадзь - сваёй фізічнай формай ён даваў фору маладым, вяслом працаваў за двох. А яго гісторыі вечарам ля вогнішча можна было слухаць бясконца, ды вучыцца розуму.
    Вялізная страта для Беларусі. Шкада, што дзядзька не дачакаўся лепшых часоў.
  • Пацьвярджэньня
    10.09.2026
    Спачывай у спакоі, дзядзька Генадзь.

    Зялёнае вуліцы табе, спадар Машыніста.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць