Грамадства

Інжынера з «Нафтана» арыштавалі на 15 сутак за фота з плакатам у падтрымку «Тутбая» ў інстаграме

41-гадовы інжынер-канструктар Аляксандр Балонкін працуе на «Нафтане», з’яўляецца намеснікам кіраўніка незалежнага прафсаюза работнікаў «Нафтана». Яго затрымалі яшчэ 27 верасня на працоўным месцы, перадаюць праваабаронцы. 

У наваполацкім ГАУСе на мужчыну склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП (Распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). Правапарушэнне, на думку міліцыянтаў, у тым, што на сваёй старонцы ў Instagram «Аляксандр распаўсюдзіў інфармацыйны прадукт, уключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Да пісьмовых матэрыялаў справы быў далучаны скрыншот публікацыі, на якім мужчына стаіць з плакатам «Я/МЫ TUT.бай».

Справу Аляксандра 1 кастрычніка разглядзела суддзя Наваполацкага раёна Зінаіда Балаболава. Балонкін на судзе сваю віну не прызнаў і спрабаваў даведацца, як міліцыянты выявілі, што гэта старонка ў Instagram менавіта яго. Па словах Аляксандра, у яго няма асабістай старонкі, таму ён не ведае, каму належыць публікацыя. Нягледзячы на гэта, суддзя Балаболава арыштавала мужчыну на 15 сутак менавіта за «экстрэмісцкі» лагатып на фота ў Instagram.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў12

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць