Эканоміка

​​Турысты забыліся аб Беларусі. Катастрафічныя лічбы афіцыйнай статыстыкі

Шмат гадоў беларускія чыноўнікі і прадпрымальнікі імкнуліся зрабіць нашу краіну прывабнай для замежных турыстаў. У краіне праводзіліся знакавыя спартыўныя мерапрыемствы, масава будаваліся аграсядзібы, уводзіўся «бязвіз». Турыстычны паток, які прыносіць такую патрэбную для краіны замежную валюту, нарастаў плаўна, але стабільна.

Пытанне было важнае, бо тычылася не толькі грошай, але і іміджу — наша краіна стала трапляць у розныя рэйтынгі прывабнасці для турыстаў, піша тэлеграм-канал «Нашы грошы».

Усё скончылася ў 2020 годзе. Падзеі жніўня і пандэмія, як цяпер відаць па афіцыйнай статыстыцы, перакрэслілі шматгадовыя старанні, адкінуўшы да паказчыкаў уязнога турызму дзесяцігадовай даўніны. І гэта толькі ўлічваючы статыстыку 2020 года. Мяркуючы па ўсім, 2021-ы пакажа яшчэ больш сумныя вынікі.

Хто да нас ездзіў больш за ўсё, і наколькі скараціўся турыстычны паток з гэтых краін за апошні час.

У дакрызісным 2019 годзе ў Беларусь арганізавана заехалі 405 472 турысты. Для параўнання, у 2016 турыстаў было 217 398, а ў 2018 — 365 534. 2020-ы відавочна стаў катастрофай і для ўязнога турызму. У гэты год у краіну арганізавана заехалі 80 972 турысты — роўна ў пяць разоў менш, чым у папярэднім.

Сярод гасцей, якія наведалі нас, на першым месцы чакана знаходзіцца Расія. Паток такіх жадаючых у 2019-м складаў больш за палову ад усіх уязных турыстаў (217 837), а ўжо да 2020-га ён скараціўся на 76% да 52 263 чалавек.

Польшча ў 2019 годзе адправіла ў Беларусь 61 349 турыстаў, а маленькая Літва — 76 060. Праз год турыстычны паток з гэтых краін ператварыўся ў вадкі ручаёк, здрабнеўшы да 13 562 чалавек з Польшчы і ўсяго да 6719 чалавек з Літвы (падзенне з гэтай краіны — на 91%).

Латвія — было 10 478 чалавек, стала 1116, Германія — было 4538 чалавек, стала 818, Украіна — было 3578 чалавек, стала 748.

Кітайскія турысты па ўсім свеце робяць вялікія касы. У Беларусі шмат гаварылася пра ўсё мацнейшае цеснае і плённае сяброўства з Кітаем, гэтыя заявы збольшага пацвярджала статыстыка ўязнога турызму з гэтай краіны: у 2016 — 1579 турыстаў, у 2018 — 3277, 2019 — 5121. У 2020-м колькасць турыстаў з гэтай краіны наблізілася да статыстычнай хібнасці: 189 чалавек.

Турысты з Ірака, якія прылятаюць у аэрапорт «Мінск», сёння ў цэнтры ўвагі не толькі беларусаў, але і ўсяго свету. Займальны факт: цікавасць да Беларусі ў жыхароў гэтай краіны з'явілася не сёлета. У 2017 нас наведалі 1372 іракцы, 2018 — 1608, 2019 — 1157, а ў 2020 — 655. Будзе вельмі цікава паглядзець статыстыку за 2021 год.

Які можна падвесці вынік? Сітуацыя з ўязным турызмам, вядома, катастрафічная. Галоўным нашым пастаўшчыком турыстаў па-ранейшаму застаецца Расія, і сёння на гэтую краіну робіцца галоўная стаўка. Мы чуем навіны аб адкрыцці ўсё новых авіярэйсаў, але застаецца вялікае пытанне, ці дапаможа гэта вярнуць расійскага турыста. Наўрад ці новыя авіямаршруты адкрываліся не так інтэнсіўна ў 2019-м пры турыстычным патоку ў 400 тыс чалавек, цяпер ён знізіўся ў разы, і цяжка ўявіць, кім будуць запаўняцца гэтыя рэйсы. Магчыма, беларусы захочуць адправіцца на адпачынак у Красную Паляну замест Турцыі або ў Варонеж замест Варшавы, задаюцца пытаннем «Нашы грошы».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?4

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Усе навіны →
Усе навіны

Зідан узначаліў зборную Францыі

Без рахунку, без працы, без дакументаў. Як беларус ужо год жыве ў Грузіі пад пагрозай дэпартацыі4

Лукашэнка заявіў пра факты крышавання раскрадальнікаў паліва з боку сілавікоў8

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Сілавікі сталі больш маніторыць тыкток і трэдс6

У акупаваным Марыупалі пасля атакі дронаў загарэўся склад з палівам

Самы высокі прахадны ў БДУ склаў 395 балаў

Гібралтар адкрыў мяжу з Іспаніяй. Што гэта азначае для беларусаў і ці патрэбная цяпер брытанская віза2

Вячаслаў Даніловіч, які ганіў бел-чырвона-белы сцяг і хваліў Сталіна, стаў адным з кіраўнікоў Акадэміі навук11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?4

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць