Свет

Былы генеральны сакратар НАТА: Пуцін хацеў уступіць у альянс, але быў адзін нюанс

Уладзімір Пуцін хацеў, каб Расія ўступіла ў НАТА, але не хацеў, каб яго краіна праходзіла звычайны працэс падачы заявак і стала ў чаргу «са шматлікімі нязначнымі краінамі». Пра гэта расказаў былы генеральны сакратар НАТА Джордж Робертсан.

Робертсан, які ўзначальваў НАТА ў перыяд з 1999 да 2003 года, сказаў, што Пуцін ясна даў зразумець на іх першай сустрэчы, што ён хоча, каб Расія стала часткай Заходняй Еўропы.

Робертсан успомніў раннюю сустрэчу з Пуціным, які стаў прэзідэнтам у 2000 годзе. «Пуцін сказаў: «Калі вы збіраецеся запрасіць нас у НАТА?» — і я сказаў: «Ну, мы не запрашаем людзей туды, яны ўступаюць у НАТА, яны падаюць заяўку на ўступленне ў НАТА». І ён сказаў: «Ну, мы не стаім у адным шэрагу з рознымі краінамі, якія не маюць значэння».

Гэты расказ пераклікаецца з тым, што Пуцін сказаў у інтэрв'ю BBC незадоўга да таго, як ён упершыню ўступіў на пасаду прэзідэнта Расіі больш за 21 год таму.

Пуцін тады заявіў, што не выключае далучэння да НАТА, «калі погляды Расіі будуць прынятыя пад увагу як погляды раўнапраўнага партнёра».

Ён сказаў, што яму складана разглядаць НАТА як ворага.

«Расія — частка еўрапейскай культуры. І я не магу ўявіць сваю краіну ізаляванай ад Еўропы і ад таго, што мы часта называем цывілізаваным светам», — сказаў Пуцін.

Пасля Аранжавай рэвалюцыі ва Украіне ў 2004 годзе Пуцін стаў насцярожана ставіцца да Захаду, які ён абвінаваціў у фінансаванні НДА. Ён таксама быў абураны экспансіяй НАТА ў Цэнтральную і Усходнюю Еўропу: Румынія, Балгарыя, Славакія, Славенія, Латвія, Эстонія і Літва вырашылі далучыцца да альянсу ў 2004 годзе, Харватыя і Албанія ў 2009 годзе. А ў Расіі так нічога і не выйшла.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў3

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Аргенцінцы прайгравалі Егіпту 0:2, але змаглі вырваць перамогу. Ізноў Месі!10

У Венгрыі прыпынілі працу і выбачыліся СМІ, якія былі асновай прапаганды Орбана. Яны будуць рэарганізаваныя5

«Мы непрыкметна». Як беларусы цяпер едуць у Анапу на адпачынак6

З алімпійскай праграмы выключылі від спорту, які быў у ёй сто гадоў5

Беларускае паходжанне тавару цяпер трэба даказваць баламі1

У новым анлайн-банкінгу Беларусбанка з'явілася беларуская мова5

Складаецца сусветны спіс самых паспяховых 35‑ці маладых беларусаў. Ужо можна падаваць заяўкі5

У Слоніме амапаўцы вучылі мясцовых сілавікоў разганяць пратэсты6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў3

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць