Грамадства

Установы адукацыі закрыліся, людзі закупляюцца прадуктамі. Як памежная Польшча трывае атаку мігрантаў

У польскім памежным мястэчку Кузніца другі дзень ‒ панічныя настроі. Калі людзі ў панядзелак каля дванаццатай гадзіны дня пачулі пра спробу сілавога прарыву мяжы мігрантамі, яны найперш пабеглі забіраць дзяцей з садкоў і школ і скупляць тавары першай неабходнасці ў крамах. У выніку ўстановы адукацыі ў мястэчку абвясцілі, што не будуць працаваць да канца тыдня. У крамах знік хлеб, людзі закупляюцца кансервамі, стаяць чэргі, паведамляе газета Fakt. 

Учора пачалася найбольшая спроба незаконнага, масавага і сілавога парушэння ўсходняй мяжы Польшчы і Еўрапейскага Саюза. Паколькі Польшча абвясціла надзвычайнае становішча ў памежнай зоне, журналісты спыняюцца за 30 м да мяжы і не могуць атрымаць ніякую інфармацыю пра падзеі там.

Сама мяжа Польшчы з Беларуссю цягнецца 240 км, але канфлікт разгарэўся ў раёне пераходу Брузгі (беларускі бок) — Кузніца (польскі бок).

Людзі ў Кузніцы кажуць, што столькі вайсковай тэхнікі не бачылі нават на парадах.

Афіцыйнай інфармацыі не хапае. Сёння ноччу над Кузніцай было чуваць пажарныя сірэны, лёталі вайсковыя гелікоптары, ездзілі машыны хуткай дапамогі, але ад уладаў не паступала інфармацыі пра прычыну і месца пажару. Ці звязана гэта неяк з мігрантамі, невядома. Па неафіцыйнай інфармацыі, гарэў паліцэйскі пастарунак у Тольчы, памежным мястэчку, што ляжыць яшчэ далей на поўдзень ад Кузніцы.

Журналісты звязваюцца са сваякамі мігрантаў, якія пацвярджаюць, што беларускія спецслужбы прапануюць ім перасунуцца на поўдзень уздоўж мяжы, у раён Белавежскай пушчы, паколькі памежная зона там ахоўваецца не так пільна.

Фота: twitter / @StZaryn

Дальнабойшчык з Гродна, з якім удалося пагаварыць карэспандэнту ў панядзелак, кажа, што каля іншага пераходу, Каробчыцаў, што за 12 км ад Гродна, ён бачыў каля тысячы мігрантаў, яго калега па рацыі пазней перадаў, што іх ужо сабралася каля пяці тысяч.

Міністар-каардынатар спецслужб Польшчы Станіслаў Жарын паведаміў у інтэрвʼю TVP info, што не можа ў поўнай меры гарантаваць бяспеку мясцовым жыхарам.

Прэм’ер-міністар Польшчы Матэуш Маравецкі напісаў у фэйсбуку, што пазіцыя Польшчы ў гэтым канфлікце застаецца непахіснай — не паддавацца на шантаж Лукашэнкі. З Польшчай салідарызуюцца Літва, Латвія, Эстонія, Украіна; старшыня Еўрапейскай Камісіі Урсула фон дэр Ляен выказала рашучую падтрымку палякам, многія лідары Еўрапейскага Саюза асудзілі крокі ўладаў Беларусі і заклікалі спыніць эскалацыю канфлікту на мяжы з ЕС. 

Маравецкі заўважыў, што хіба не хапае падтрымкі толькі ад аднаго боку — ад сваёй жа апазіцыі.

Настроі людзей у Польшчы па мігранцкім пытанні таксама востра падзяліліся. Актывісты праваабарончых арганізацый, аб’яднаных у альянс Border Group, выступілі са зваротам да польскіх уладаў дапусціць іх тэрмінова ў памежную зону і аказаць дапамогу мігрантам, якія апынуліся ў пастцы. Некаторыя актывісты па сацыяльных сетках адшукваюць мігрантаў, якія заблукалі ў лясах, ужо перайшоўшы мяжу, — і едуць іх ратаваць на машынах, спадзеючыся, што апярэдзяць памежнікаў.

Скрын відэа

Тым часам дабрачынная арганізацыя Caritas Polska сумесна з касцёлам аказвае дапамогу мігрантам уздоўж мяжы. Ля кожнай царквы ў памежных раёнах выстаўлены намёт, дзе можна атрымаць неабходную дапамогу: арганізацыя падрыхтавала 2000 пакункаў, у кожным з якіх пляшка вады, энергетычны батончык, тэрмакоўдра ці грэлка для рук.

Арганізацыя ўжо аказала дапамогу мігрантам на 250 тысяч даляраў. А 21 лістапада мусіць пачацца збор сродкаў у кожнай царкве Польшчы, як заклікаў Архібіскуп Гандэцкі. Падкрэсліваецца, што грошы пойдуць не толькі на часовыя патрэбы мігрантаў, але і на адаптацыю ўсіх тых, хто папросіць прытулку ў Польшчы.

Больш за 2000 мігрантаў спрабуюць прарвацца праз беларуска-польскую мяжу. Што там адбываецца? 

Дональд Туск пра мігрантаў на мяжы: «Магчыма, час пачаць рэалізацыю 4-га артыкула NATO»

«Суседзі могуць пайсці на часовую блакаду межаў нават у гандлёвых мэтах». Да чаго яшчэ можа прывесці абвастрэнне міграцыйнага крызісу?

Каментары

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна12

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

Прыгожая традыцыя ў Берліне працягваецца. Дзясяткі тысяч заўзятараў «Уніёна» спявалі на стадыёне калядныя песні3

У Еўропе падымуць цэны на новыя аўто, каб стымуляваць пераходзіць на электрамабілі. Ці закране гэта Беларусь?29

Навагоднія падарункі ад Слуцкага сыраробнага камбіната ўразілі сваёй шчодрасцю10

На вуліцах Львова жыццё спаборнічае са смерцю ФОТАФАКТ9

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне49

Пашкоджанні кабеляў працягваюцца. На гэты раз адзін з іх абарваны паміж Эстоніяй і Фінляндыяй4

Масквічы папрасілі Пуціна перанесці будаўніцтва гасцявога комплексу для пасольства Беларусі6

Навошта Лукашэнку «прэзідэнцкі баль» — такая дэманстратыўная і крыху архаічная, сэксісцкая па форме традыцыя?24

Байдэн збіраецца на развітанне ўвесці пакет санкцый супраць «ценявога флоту» Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна12

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →