Грамадства

Шмат катоў і першыя сняжынкі… Як і чым жыве ў калоніі Ірына Шчасная, якую асудзілі на чатыры гады

Год таму — 18 лістапада 2020 года — затрымалі Ірыну Шчасную. Яна прайшла допыты ў СК, СІЗА-1 у Мінску і суд у Магілёве, дзе ёй вынеслі прысуд у чатыры гады калоніі. Цяпер дзяўчына знаходзіцца ў ПК-4, што ў Гомелі. Праваабаронцам удалося даведацца, як яна жыве і што адчувае.

Пра гісторыю Ірыны чытайце: «Яна вярнулася ў Беларусь, бо сумавала па радзіме». Хто такая Ірына Шчасная, якой пагражае калонія за вядзенне тэлеграм-каналаў

Складанасці

У калоніі Ірына Шчасная працуе швачкай — яна робіць дэталі адзення для работнікаў «МАПІДа» (будаўнічае прадпрыемства РБ). Адзін тыдзень Ірына працуе ў першую змену, а ў наступны — у другую.

У сваіх лістах Ірына паведамляла, што ёй было цяжка ўліцца ў рэжым. Бо ў ім адсутнічае вольны час: акрамя працы ёсць розныя дзяжурствы і прафілактычныя гутаркі са зняволенымі, якія трэба наведваць. Таксама няма магчымасці пабыць адной: у атрадзе і на працы — усюды і заўсёды яе атачаюць людзі (зняволеныя, канваіры, ахоўнікі).

Складанымі з'яўляюцца і бытавыя ўмовы. Напрыклад, у душ дзяўчат водзяць толькі адзін раз у тыдзень. Ёсць і праблемы з харчаваннем: хоць кормяць нядрэнна, аднак Ірына не есць мяса (акрамя курыцы) — а ў порцыях яно часта прысутнічае.

«Калі выйду адсюль, то ніколі не буду есці мяса!!!», — напісала яна ў адным са сваіх лістоў.

Зняволеныя атрымліваюць перадачы — аднак дзяліцца імі адзін з адным, частаваць кагосьці і частавацца самому строга забаронена. За гэта можна атрымаць спагнанне, аж да штрафнога ізалятара.

Радасці

На тэрыторыі калоніі жыве шмат катоў (аднак у рукі яны не даюцца). Ірыну гэта вельмі радуе: на волі яна дапамагала жывёлам, а дома ў яе ёсць кот і кошка. У адным з сваіх лістоў Ірына напісала:

«Гэта эстэтычная асалода — назіраць за катамі, асабліва за маленькімі кацянятамі».

Сям'я

Ірына Шчасная вельмі перажывае за сваю сям'ю. Свайго 11-гадовага сына яна не бачыла ўжо год. Пасля затрымання Ірыны яе муж разам з сынам з'ехаў у іншую краіну. Ірына была гэтаму рада — бо гэта гарантуе бяспеку.

Перажывае палітвзняволеная дзяўчына і за бацьку, бо той сур'ёзна хварэе на анкалогію. Ён прайшоў доўгае лячэнне, і Ірына баіцца, што, магчыма, да яе несвоечасова даходзяць навіны пра стан яго здароўя.

Падтрымка

Ірына вельмі ўдзячная за цёплыя словы і падтрымку, якія ёй аказваюць незнаёмыя людзі ў лістах. З многімі з іх яна перапісваецца на пастаяннай аснове. З некаторымі завязалася перапіска яшчэ з часоў знаходжання ў СІЗА. Дзяўчына не чакала, што ў Беларусі ёсць столькі неабыякавых людзей, якія могуць так магутна падтрымаць сваім словам.

Момант

На мінулым тыдні Ірына ўбачыла першы снег. Яна ішла на працу ў першую змену — і раніцай, у цемры разгледзела сняжынкі.

Ірына на імгненне забылася, што яна ў калоніі: цёмнае неба, на іх фоне сняжынкі, якія апускаюцца на твар — у той момант яна адчула кавалачак свабоды і шчасця. Але потым Ірына апамяталася — і пайшла на працу.

Падтрымайце палітзняволеную Ірыну Шчасную лістамі салідарнасці!

Адрас для лістоў: ПК №4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Каментары

Цяпер чытаюць

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча16

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Усе навіны →
Усе навіны

У аэрапорце Маямі грузавы Boeing выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы: загінулі як мінімум пяць чалавек

Толькі памылі, а футболка ўжо смярдзіць. Чаму пах цела застаецца на адзенні?4

Хлопец з-пад Талачына стаў агентам Масквы. Жыць яму заставалася тыдзень4

Чаму малако ў пакетах не скісае, а становіцца горкім?1

Трамп заявіў, што Месяц належыць ЗША26

Зяленскі расказаў пра перамовы з пасланцамі Трампа1

На месцы палеалітычнай стаянкі ў вёсцы Юравічы правялі фестываль пра мамантаў і першабытных людзей. Гісторыкі ацэньваюць яго скептычна5

У «Лебядзінай песні Фёдара Озерава» кіно загаварыла той мовай, якой гавораць рэальныя, а не кніжныя беларусы19

«Альтэрнатыва для Германіі» перамагае на выбарах у Саксоніі-Анхальт72

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча16

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць