Улада6262

Калякін пераплюнуў Лукашэнку

Старшыня ПКБ выступіў з шэрагам інтэгратарскіх заяваў адносна беларуска-расійскіх адносінаў.

Да прэзідэнцкіх выбараў застаецца блізу паўтара году. Апазіцыйныя палітыкі спрабуюць заручыцца падтрымкай не толькі на Захадзе, але і ў Расіі. Асабліва стараецца ў разыгрыванні «расійскай карты» лідэр апазіцыйных камуністаў Сяргей Калякін. Старшыня ПКБ выступіў з шэрагам інтэгратарскіх заяваў на сайце «Беларускі партызан».

Палітык пазіцыянуе сябе яшчэ большым інтэгратарам за Лукашэнку. Калякін перакананы, што сваёй «няшчырай палітыкай» беларускі лідэр разбурае магчымасць для нармальных інтэграцыйных працэсаў паміж краінамі. Аднак, на ягоную думку, у Крамлі перакананыя, што сярод апазіцыйных беларускіх палітыкаў няма дружалюбных да Расіі. Лідэр камуністаў мае намер развеяць гэтае «памылковае меркаванне».

Заявамі адносна таго, што Беларусь абавязаная прызнаць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, Калякін ужо нікога не здзіўляе. Пра гэта ён гаварыў і год назад.

Затое нечаканым выглядае шкадаванне Сяргея Іванавіча, што па сённяшні дзень так і не была ўведзеная адзіная валюта «саюзнай дзяржавы». «У такім выпадку Беларусі было б нашмат прасцей змагацца з эканамічным крызісам. Не было б тых праблем, якія цяпер так няўмела спрабуе вырашыць улада», — гаворыць палітык.

Калякін кажа, што кіраўнік Беларусі проста чарговы раз «кінуў Расію». Асабіста ён так бы не зрабіў. «У выпадку прыходу да ўлады мы будзем праводзіць адказную ўнутраную і замежную палітыку. Мы будзем няўхільна выконваць узятыя на сябе абавязкі», — рапартуе камуніст.

Цікава, як на гэтыя заявы Калякіна адрэагуюць партнёры па АДС?

Каментары62

Цяпер чытаюць

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» запусціў традыцыйны збор для дзяцей палітвязняў перад 1 верасня2

У 48 гадоў памёр першы намеснік начальніка Партызанскага РУУС Мінска29

Памёр экс-футбаліст зборнай Італіі і «Мілана» Франка Барэзі

Хаскі з Мінска стаў тварам новай калекцыі Mark Formelle. За гэта ён атрымаў адну футболку2

«Сцены вільготныя, цвіль паўсюль». Што адбываецца ў сталінках на вуліцы Леніна ў Мінску праз месяц пасля пажару1

Трамп заявіў пра гістарычнае пагадненне з ХАМАС3

Маліны ці ажыны — якія ягады больш карысныя?1

Трамп паставіў пад сумнеў перадачу Украіне ліцэнзіі на ракеты для Patriot8

Дроны ўдарылі па складах Wildberries і НПЗ у Валгаградзе11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць