Свет

Лукашэнка заклікаў не самазаспакойвацца, каб «не прыйшлося зноў па вуліцах з аўтаматам бегаць»

Нельга дапусціць паўтарэння падзей мінулага года і дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне. Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з чыноўнікамі ў Магілёўскай вобласці.

Заслухаўшы даклад начальніка ўпраўлення Камітэта дзяржбяспекі аб становішчы ў Магілёўскай вобласці, Лукашэнка сказаў: «Вы ў нейкай ступені самазаспакоіліся. Так, у нас, быццам бы, у Магілёўскай вобласці не вельмі шумелі, крычалі, але трэба разумець, што гэта вяршыня айсберга — тое, што мы бачылі летась. Што там ніжэй, залежыць ад сацыяльна-эканамічнага развіцця, узроўню і поспехаў Магілёўскай вобласці».

Прычыны таго, што адбылося ў 2020-м, ён бачыць не толькі ў сацыяльна-эканамічнай абстаноўцы ў краіне. «І наша віна ёсць у тым, што адбылося летась, — адзначыў палітык. — Мы проста супакоіліся і лічылі, што мы выкладваемся, працуем, стараемся, не можа ж быць такога, каб хтосьці падняўся, успыхнуў нейкі страйк ці яшчэ нешта. Мы самазаспакоіліся. Вось каб не адбылося гэтага і цяпер і каб нам не прыйшлося зноў па вуліцах з аўтаматамі бегаць».

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?5

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?

Усе навіны →
Усе навіны

Наваполацкі НПЗ рыхтуецца да планавага рамонту. Гэта кепская навіна для Расіі3

У Ірландыі пяцёра падлеткаў загінулі, паехаўшы па сустрэчцы дзеля лайкаў у тыктоку. Паліцыя вырашыла не гнацца за імі6

Умацаванні новага моста цераз Дняпро ў Магілёве пасля сёлетніх залеваў паплылі ФОТЫ1

Турцыя не змагла знайсці купца на расійскія С-400 і можа адправіць іх на металалом16

У Мінску паспяхова прааперавалі дзяўчынку з унікальным для Беларусі дыягназам

Электракар Ferrari прадалі з аўкцыёна за рэкордныя 40 мільёнаў даляраў1

У мінскім рэстаране бутэльку французскага віна прапануюць па цане кватэры ў некаторых райцэнтрах6

У Індыі браты-блізнюкі ажаніліся з сёстрамі-блізніцамі. Вяселле правялі святары-блізнюкі2

У Мексіцы выратавалі рыбака, які 15 дзён правёў у падводнай пячоры без ежы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?5

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць