Грамадства

Увесну ААЦ праверыць A1 і Беларускую чыгунку

Чыноўнікі апублікавалі планы праверак на першую палову 2022 года. Так, Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце (ААЦ) прыйдзе з праверкай у кампанію А1 і на Беларускую чыгунку. Першая праверка пачнецца ў красавіку, другая — у маі. Пра гэта піша партал banki24.

Чытайце таксама: Луцкі: Лукашэнка даў даручэнне правесці ацэнку дзеянняў кампаніі A1 і прыняць самыя жорсткія меры.

Нацбанк Беларусі праверыць РРБ-Банк, Альфа-Банк і БСБ Банк. Пачатак праверкі РРБ-Банка намечаны на сакавік, Альфа-Банка — на красавік, БСБ Банка — на чэрвень.

Пракурорскія работнікі правераць стан спраў у «Планара», кіруючай кампаніі холдынгу «Мінскі маторны завод», Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (БДЭУ) і на ММЗ імя Вавілава.

Камітэт Дзяржкантролю праверыць БНТУ, кіруючую кампанію холдынгу «Мінскі маторны завод», ТАА «ЛенПрадуктСэрвіс» (брэнд «Святлафор»), ТАА «Фікс Прайс Захад» (брэнд Fiх Price), «Прамагралізінг», «Атлант», Мінскі трактарны завод, Белаграпрамбанк, Нацыянальную бібліятэку Беларусі і Белгідрамет.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ў маі пачне праверку ТАА «Тытунь-Інвест».

Кантралёры з сістэмы Міністэрства аховы здароўя ў 2022 годзе прыйдуць на «Мілавіцу», Мінскі інструментальны завод, «Мінскбакалеягандаль», Вопытны завод металаканструкцый, кіруючую кампанію холдынгу «Інтэграл», ААТ «Дражджавы камбінат», СААТ «Ферэйн», а таксама МЗАЛ імя Машэрава.

Мінфін у 2022 годзе праверыць Белнафтастрах і Беларускую дзяржаўную акадэмію авіяцыі.

Органы Міністэрства па падатках і зборах пачнуць праверкі ў дачыненні да ТАА «Гурміна», ТАА «Ойл Мотор» і ТАА «Мір фарту».

Каментары

Цяпер чытаюць

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць