Заўтра палякі пачнуць будаваць плот на беларускай мяжы. Яго вышыня будзе больш за 5 метраў
Будаўніцтва пастаяннай агароджы на польска-беларускай мяжы вышынёй больш за 5 метраў плануюць пачаць 25 студзеня, паведаміла прэс-сакратар Пагранічнай службы лейтэнант Ганна Міхальская.
У Падляшскім ваяводстве плотам загародзяць 180 км, а ў Люблінскім, дзе мяжа праходзіць па Бугу, умацоўваць мяжу будуць інакш.
Агароджа будзе складацца з асновы са сталёвых прутоў вышынёй 5 метраў, над якімі будзе замацаваны дадатковы бар’ер з калючага дроту. Агульная вышыня канструкцыі будзе складаць 5 з паловай метра. Акрамя таго, уздоўж мяжы паставяць для назірання сэнсары руху і камеры.
Раней польскі сейм зацвердзіў план будаўніцтва сцяны на польска-беларускай мяжы коштам больш за 400 млн долараў. Пабудаваць яе збіраюцца за паўгода.
Польшча пабудуе на мяжы з Беларуссю плот вышынёй 5,5 метра. Як ён будзе выглядаць ФОТА
Кошт польскага плота на мяжы з Беларуссю складзе каля 350 мільёнаў еўра
Мінабароны Польшчы: На беларускай мяжы пабудуюць плот і павялічаць колькасць вайскоўцаў
Каментары