Грамадства

Улады не далі Евангельскай царкве атрымаць гуманітарны груз са Швецыі і загадалі вярнуць яго назад

21 студзеня Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі прэзідэнта ў чарговы раз адмовіў Евангельскай царкве Новалукомля ў рэгістрацыі атрыманай гуманітарнай дапамогі на суму 25625 шведскіх крон (2800 даляраў) ад дабрачыннай арганізацыі «Ос-Хельпен» (Швецыя) і запатрабаваў вярнуць увесь тавар назад адпраўніку за кошт членаў царкоўнай арганізацыі.

Царква атрымала паведамленне аб прыбыцці «гуманітаркі» яшчэ 20 верасня і з таго часу тройчы падавала заяву на яго рэгістрацыю, але кожны раз атрымлівала адмоўнае рашэнне з Дэпартамента гуманітарнай дзейнасці. Адмова на трэцюю заяву прыйшла у апошні дзень чатырохмесячнага тэрміну дзеяння дазволу на захоўванне груза, адзначаюць праваабаронцы.

Актывісты не разумеюць падставаў, на якіх улады адмовіліся прапусціць у краіну гуманітарны груз, у склад якога ўваходзяць інвалідныя каляскі, адзенне, абутак, мэбля, посуд, якія павінны былі быць размеркаваныя паміж тымі, хто мае ў гэтым патрэбу.

Магчыма, дыскрымінацыйнае стаўленне да рэлігійнай суполкі звязанае з тым, што яе пастар Аляксандр Зарэцкі падпісаў на пачатку 2021 года «Адкрыты ліст хрысціян Беларусі» супраць гвалту над удзельнікамі пратэстаў, пасля чаго яго выклікалі на допыт у Новалукомльскі аддзел міліцыі і на гутарку да ідэолага раёна, а 8 ліпеня 2021 года ў яго доме быў праведзены ператрус.

На гэты момант пастар Аляксандр знаходзіцца ў статусе сведкі па крымінальнай справе і даў падпіску аб неразгалошванні матэрыялаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Усе навіны →
Усе навіны

Кіліян Мёрфі можа сыграць Валдэморта?1

Украіна і Расія дамовіліся аб мараторыі на ўдары па аб’ектах энергетыкі — расійскія ваенкары4

Названа прычына выбуху ў гомельскім шматпавярховіку

19‑гадовую інфлюэнсерку застрэлілі падчас пратэстаў у Іране6

Снегавіка ў два чалавечыя росты зляпілі на Палессі3

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць