Грамадства

У Брэсце могуць перайменаваць дзве вуліцы з савецкімі назвамі

Старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук паведаміў, што разглядаецца пытанне аб перайменаванні вуліц Халтурына і Арджанікідзэ. Праўда, апошняя можа атрымаць новую назву толькі часткова.

Вуліцы Халтурына збіраюцца надаць назву ў гонар памерлага ў мінулым годзе праваслаўнага мітрапаліта Філарэта, а частка вуліцы Арджанікідзэ будзе названя іменем ганаровага грамадзяніна Брэста Міхаіла Іофе — былога дырэктара «Брэстгазаапарата».

Сцяпан Халтурын — расійскі рабочы і рэвалюцыянер-тэрарыст, які ў 1880 годзе здзейсніў выбух у Зімнім палацы ў Пецярбургу з мэтай забіць імператара Аляксандра ІІ. Замах аказаўся няўдалы, але імя Халтурына ў гісторыю, а пасля і ў савецкі пантэон упісаў. 

Грыгорый Арджанікідзэ (партыйная мянушка «Сярго») — адзін з камуністычных кіраўнікоў 1-й паловы ХХ стагоддзя, паплечнік Леніна і Сталіна. 

Праўда, казаць пра перайменаванні як здзейснены факт пакуль зарана. Звароты аб перайменаванні толькі разгледжаныя на пасяджэнні Брэсцкага гарадскога савета па пытаннях матэрыяльнай і духоўнай спадчыны і падтрыманыя членамі савета.

«Разам з тым, працэс перайменавання вуліц працаёмкі і няхуткі. Будзем дзейнічаць паэтапна, згодна з распрацаваным планам.

У найбліжэйшы час падрыхтуем рашэнне гарвыканкама, у якім будзем хадайнічаць перад Брэсцкім гарадскім саветам дэпутатаў аб перайменаванні вуліц Халтурына і часткі Арджанікідзэ», — напісаў Аляксандр Рагачук.

Часта падчас праходжання гэтых інстанцый ідэя зыходзіць на нішто, калі яна не падабаецца камусьці ўплывоваму з больш высокіх начальнікаў.

Праўда, цяпер, магчыма, акурат на перайменаванне вуліцы Халтурына ў вуліцу Філарэта ёсць адмашка зверху, бо яшчэ ў 2015 годзе той жа Рагачук быў нібыта супраць таго, каб называць вуліцу іменем якога-небудзь іншага чалавека, хоць супраць перайменавання ўвогуле не пярэчыў:

 «Асабіста ў мяне ёсць намер прапанаваць перайменаваць адну вуліцу ў цэнтральнай частцы Брэста — вуліцу Халтурына… Скажу адразу, я супраць таго, каб прысвоіць ёй імя іншага чалавека, нават самага заслужанага. Тут неабходная нейтральная, мілагучная назва. Напрыклад, Шчаслівая. На гэтай вуліцы, як вядома, размешчаны абласны радзільны дом, дзе дзясяткі тысяч брастаўчан атрымліваюць жыццё», — казаў тады Рагачук.

А цяпер вось нешта змянілася, і ён ужо не бачыць у гэтым праблемы.

Пра перайменаванне брэсцкіх вуліц, названых у гонар расійскіх і савецкіх рэвалюцыянераў, гавораць ужо даўно, мясцовыя актывісты яшчэ ў 2009 годзе збіралі подпісы, каб вуліцу Халтурына перайменаваць у гонар Васіля Быкава. Але гарадскія ўлады ў гэтым адмовілі, паабяцаўшы назваць іменем Быкава адну з новых вуліц. Абяцанне, як гэта часта ў нас здараецца ў падобных выпадках, не выкананае. 

Каментары

Цяпер чытаюць

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч14

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч

Усе навіны →
Усе навіны

Засталася без кватэры і назапашванняў на $25 000. Работніцу мінскай ВНУ развялі ашуканцы10

У чэмпіянаце Беларусі па футболе выступае 66‑гадовы гулец3

Спецыялісты папярэдзілі пра рызыку выбуху тушы кіта Цімі каля датскага вострава. Ён проста можа лопнуць

Беларуская кінастудыя здыме поўнаметражны рэмейк «Прыгодаў ката Леапольда»1

Пад Мінскам археолагі знайшлі берасцяны посуд XI стагоддзя1

Лукашэнка пра Кім Чэн Ына: Ён ніякі не дыктатар15

Беларускага добраахвотніка Лахвіча пагалілі налыса і знялі прыніжальнае «пакаяльнае» відэа. Што вядома49

Дэпартаваны беларус вярнуўся ў Расію па прах памерлай жонкі — і атрымаў дзевяць месяцаў калоніі

15 расійскіх вайскоўцаў загінула ад ракетнага ўдару па казармах пад Сімферопалем10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч14

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць