Меркаванні

Чаму ў Беларусі не будуць будаваць новыя дарогі? Меркаванне

Заява аб тым, што новыя дарогі будаваць не будуць, верагодна, звязаная з адсутнасцю доступу да льготных крэдытных рэсурсаў і інвестыцый. Так, рэканструкцыя буйных трас у апошнія гады праводзілася шмат у чым дзякуючы Сусветнаму банку і кітайскім сродкам, нагадвае Алесь Складаў.

Аднак пасля падзей у 2020 годзе многія фінансавыя інстытуты спынілі інвестыцыі ў Беларусь. Атрымаць льготныя крэдыты таксама стала значна цяжэй.

Навошта ўвогуле рамонт і рэканструкцыя беларускіх дарог патрэбныя былі міжнародным інстытутам і краінам? Відавочна, што справа не ў дабрачыннасці, а выключна ў камерцыйных інтарэсах. Падтрыманне ў добрым стане транспартных калідораў паміж Еўропай і Расіяй неабходнае для перавозкі грузаў.

Так, пры рэканструкцыі трасы Мінск-Гомель прыцягваліся крэдыты Сусветнага банка і «Эксімбанка» КНР. А ў 2014 годзе на рэканструкцыю дарогі Мінск-Гродна Сусветны банк выдзяліў крэдыт у 250 мільёнаў даляраў. Аўтары праекта разлічвалі на тое, што гэта паскорыць мытнае афармленне грузаў на заходняй мяжы Беларусі і тым самым «будзе спрыяць росту гандлю».

Што ж тычыцца дарожнага рамонту, то гэта заўсёды было балючай тэмай, звязанай з хранічнай адсутнасцю рэсурсаў.

У прыватнасці, чыноўнік з Мінтранса згадаў «пласт зносу», які трэба мяняць раз на сем гадоў. Але не паведаміў пра тэрміны правядзення капітальнага рамонту дарог, калі фактычна трасу «перакладваюць» з нуля.

Гэта трэба праводзіць раз на дзесяць гадоў. Аднак выконваецца не заўсёды: неабходная працэдура пераносіцца, адкладваецца да лепшых часоў. Такім чынам «даўгі» назапашваюцца і віснуць мёртвым грузам. А рамантуюць тое, што больш за ўсё прыйшло ў заняпад. Астатняе падлатваюць па меры магчымасці.

Прычына — зусім не ў кампетэнцыі дарожнікаў, а ў хранічным недафінансаванні. Ёсць такі эўфемізм ў чыноўніцкіх колах. А папросту кажучы, у недахопе грошай.

А як жа дарожны падатак, спытаеце вы. Міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка на пачатку года сцвярджаў, што яго заплацілі 98,5% аўтаўладальнікаў.

Дык вось дарожнікі да гэтых грошай маюць далёкія адносіны. Сродкі ж паступаюць не на іх рахунак. Што адбываецца потым з гэтымі фінансамі і як яны размяркоўваюцца — загадка.

Менавіта непразрыстае выкарыстанне бюджэту «дарожнага фонду» выклікала вострую крытыку аўтамабілістаў, якія адмаўляліся праходзіць тэхагляд, які быў абцяжараны дарожным падаткам. З таго часу механізм збірання змянілі, аднак практыка размеркавання сродкаў засталася ранейшай.

Чытайце яшчэ:

Рашэнне аб чарговай «будоўлі стагоддзя» нярэдка носіць палітычны, а не практычны характар. Чаму абвал пуцеправода на Нямізе быў непазбежным

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго3

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго

Усе навіны →
Усе навіны

«У вас ёсць усяго некалькі хвілін». Што рабіць, калі навальніца, ураган або смерч заспелі на прыродзе3

Сталі вядомыя падрабязнасці пра затрыманых у Польшчы агентаў беларускіх спецслужб, якія здымалі апазіцыйныя акцыі3

У Варшаве затрымалі беларуса і паляка, якія здымалі мерапрыемствы беларускай дыяспары2

Дрон скінуў пакет з фарбай на пасольства Расіі ў Швецыі1

Чаму Крэмль не здольны спыніць паліўны крызіс у Маскве нават цаной татальнага дэфіцыту ў рэгіёнах5

У Чэхіі 23‑гадовы беларус Якаў Кудзялевіч выйшаў з комы, якая працягвалася 73 дні1

Сёння стартуе Будслаўскі фэст2

Мінскага маналітчыка асудзілі за Гаюна5

У Віцебску прадаюць будынак былога хедэра, дзе вучыўся Марк Шагал1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго3

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць