Эканоміка

Politico: Украіна за апошнія гады стала жытніцай Еўропы і Блізкага Усходу. Напад на яе прывядзе да дзікага скачка цэн на прадукты

Калі Расія ўварвецца ва Украіну, гэта будзе вялікія наступствы для глабальнай бяспекі і рынкаў энергарэсурсаў. Аднак ёсць яшчэ адна з’ява, якую варта ўлічваць.

Украіна апошнія гады збірала рэкордныя ўраджаі кукурузы і пшаніцы. Фота: depositphotos.com.

Украіна — адзін з найбольшых у свеце вытворцаў сельгаспрадукцыі. Калі там пачнецца вялікі канфлікт, гэта выкліча турбулентнасць на рынку прадуктаў і рост цэнаў на ежу. І гэта пры тым, што свет і так мае справу з поскавідным скачком інфляцыі, піша Politico.

Цяпер Украіна пастаўляе ў ЕС прыкладна чвэрць яго імпарту зерневых і алею, у тым ліку каля паловы імпарту кукурузы. ЕС мае моцную харчовую вытворчасць, таму, напэўна, ён будзе здольны адаптавацца да новай рэальнасці без паставак з Украіны.

Зусім іншая справа — Блізкі Усход і Паўночная Афрыка. Егіпет, напрыклад, закупляе шмат украінскага зерня. Ліван вельмі залежыць ад імпарту пшаніцы, і 55% усіх яе паставак туды ажыццяўляецца з Украіны. Пры гэтым праблемы з пастаўкамі ежы былі ў свой час сярод рухавікоў падзей Арабскай вясны, і ЕС пастаянна турбуе магчымасць новай нестабільнасці ў тым рэгіёне.

І нават у ЕС перабоі з харчовымі пастаўкамі з Украіны выклічуць кароткатэрміновы шок. Вайна ў асноўным паўплывае на аптовых імпарцёраў і вытворцаў ежы, якія ўжо вымушаныя падціснуцца ў сувязі з высокімі цэнамі на энергарэсурсы і жорсткімі экалагічнымі патрабаваннямі ад еўрапейскіх рэгулятараў. У дадатак, кукурузу з Украіны шырока выкарыстоўваюць у кармавых мэтах, і яе недахоп можа сур’ёзна пашкодзіць вытворчасці мяса і малака ў ЕС. Напрыклад, самы вялікі імпарцёр кукурузы ў ЕС — Іспанія, таму канфлікт ва Украіне паўплывае не толькі на цану багетаў у Парыжы, але і на якасць іспанскага хамону.

У 2021 годзе Украіна сабрала рэкордны за ўсю гісторыю краіны ўраджай зерневых: 106 мільёнаў тон. Рэкорд дасягнуты дзякуючы росту ўраджайнасці, якая вырасла проці мінулага года на 18 працэнтаў. Пра гэта паведаміла Міністэрства аграпалітыкі Украіны. Гэта ў два разы больш, чым Украіна збірала ў самыя ўдалыя гады ў савецкі час, да 1991 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч17

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы1

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце7

У Іспаніі гараць ваколіцы Мадрыда, пажарныя ў Францыі змагаюцца з «агнявымі віхурамі»1

КДБ і АМАП прыйшлі з ператрусам да рэжысёра Андрэя Кудзіненкі10

Сын і муж Святланы Курс расказалі пра яе апошнія дні5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч17

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць