Facebook і Twitter аб'явілі аб блакіроўцы звязаных з Расіяй і Беларуссю сетак ботаў з «антыўкраінскай прапагандай»
Па звестках сацсетак, яны распаўсюджвалі, напрыклад, артыкул «Зяленскі стварае неанацысцкую дыктатуру ва Украіне».
Адна з «аперацый па схаваным уплыве» прасоўвала артыкулы з сайтаў News Front і South Front, якія ўрад ЗША звязвае з расійскай разведкай. Фэйкавыя калумністы, якіх прадстаўлялі як журналістаў у Кіеве, напісалі такія тэксты як «Зяленскі стварае неанацысцкую дыктатуру ва Украіне» і «Чаму Украіне будзе толькі горш».
У сацыяльных сетках антыўкраінскія тэзы распаўсюджвалі сеткі робатаў. Яны дзейнічалі ў Твітары, Інстаграме, Тэлеграме і расійскіх сацыяльных сетках.
Meta выдаліла 40 такіх профіляў у Фэйсбуку і больш за дзясятак ліквідавалі ў Твітары.
-
Францыя, Германія і Вялікабрытанія папярэдзілі Іран пра магчымасць ваеннага ўмяшання
-
У Тэхасе мужчына расстраляў натоўп каля бара. СМІ звязваюць гэта з амерыканскімі ўдарамі па Іране
-
ЗША пацвердзілі выкарыстанне стэлс-бамбардзіроўшчыкаў B-2 для ўдараў па Іране. Яны выканалі беспасадачны пералёт праз палову свету з базы ў Місуры
Каментары