Людзі, якія працавалі на Чарнобыльскай АЭС 24 лютага, у першы дзень вайны, застаюцца на станцыі, якую кантралююць расійскія вайскоўцы. Пра гэта піша «Громадське» са спасылкай на мэра Славуціча Юрыя Фамічова.

Паводле мэра, супрацоўнікаў не могуць заменіць і ўжо дзесятыя суткі яны працуюць. Яны падзяліліся на дзве групы і замяняюць адзін аднаго.
«Людзі харчуюцца абмежавана, у іх абмежавана колькасць лекаў і ім вельмі складана. Іх родныя і блізкія тут, у Славуцічы, гэтаксама перажываюць і не ведаюць, што з гэтым рабіць», — распавёў Фамічоў.
Ён лічыць гэта сапраўдным тэрарызмам.У свеце не было такіх выпадкаў, калі захоплівалі ядзерныя аб’екты, атамныя электрастанцыі, дадаў Юрый Фамічоў.
Каментары