Грамадства

Генштаб УСУ: Захоўваюцца прыкметы гатоўнасці кіраўніцтва Беларусі да ўдзелу ў вайне на баку Расіі

Беларускія войскі, сабраныя паблізу мяжы з Украінай, перагрупаваныя і прыведзеныя ў баявую гатоўнасць. Магчымы іх удзел у вайне на баку Расіі, аднак большасць вайскоўцаў супраць. Так сцвярджае Генштаб Узброеных сілаў Украіны.

Вучэнні беларускіх дэсантнікаў. Фота: Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

У дзённай аператыўнай зводцы Генштаб Украіны паведаміў, што расійскія войскі працягваюць наступленне пры падтрымцы авіяцыі і высокадакладнай зброі. Іх асноўныя намаганні па-ранейшаму сканцэнтраваныя на стварэнні ўмоў для захопу Кіева, Харкава, Чарнігава, Сумаў, Марыупаля, Мікалаева і выхаду на межы Луганскай і Данецкай абласцей.

«У той жа час, захоўваюцца прыкметы гатоўнасці вайскова-палітычнага кіраўніцтва Беларусі да магчымага шырокамаштабнага ўдзелу Узброеных сілаў Беларусі ў баявых дзеяннях супраць Украіны на баку Расіі. Праведзена частковае перагрупаванне сухапутных войскаў і сілаў спецыяльных аперацый Рэспублікі Беларусь».

У прыватнасці, паведамляе ўкраінскі Генштаб, у раёне Брэста знаходзіцца па адной батальённа-тактычнай групе (БТГ) са складу 38-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады (Брэст) і 103-й паветрана-дэсантнай брыгады (Віцебск). У раёне Аляксандраўкі (раён пункта пропуску на мяжы з Кіеўскай вобласцю) — дзве БТГ 38-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады; у раёне Кірава (Палескі радыяцыйны запаведнік) — дзве БТГ 103-й паветрана-дэсантнай брыгады (усе гэтыя войскі адносяцца да ССА).

«Згаданыя падраздзяленні пераведзеныя ў вышэйшую ступень баявой гатоўнасці, але маральна-псіхалагічны стан асабістага складу з'яўляецца вельмі нізкім. Большасць вайскоўцаў інфармаваныя аб будучых дзеяннях і не жадаюць ваяваць на баку Расіі», — сцвярджае Генштаб УСУ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»33

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце жанчыну, якую падманулі расійскія турысты? Кампанія, якая тут ні пры чым, прапанавала ёй кампенсацыю3

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха3

Севярынец расказаў, як і навошта рэзаў сабе руку на Акрэсціна ў 2020‑ым5

«Хто валодае Малой Такмачкай, той валодае светам». Непрыступнае ўкраінскае сяло стала мемам7

Прэзідэнт Францыі зладзіў прабежку ў Ерэване. З ім пабеглі вулічныя сабакі9

5 карысных паслуг мінскага аэрапорта, якія вы маглі не ведаць1

У Мінску ставяць спецыяльныя боксы для сабак — вось для чаго3

«У гэты дзень не спала ўся краіна». У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйню7

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»33

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць