Грамадства

Указам Лукашэнкі да 8 Сакавіка памілаваныя некалькі асуджаных за пратэсты жанчын. Афіцыёз глумліва называе гэта «асаблівым актам гуманізму»

Як адзначае афіцыёзная БелТА, паведамляючы пра вызваленне жанчын, «усе яны шчыра раскаяліся ў зробленым і ў бліжэйшы час сустрэнуцца са сваімі роднымі і блізкімі. Жанчыны былі асуджаныя за розныя супрацьпраўныя дзеянні, звязаныя з пратэснай дзейнасцю».

Прозвішчы вызваленых і іх колькасць пакуль што не называюцца, але апублікаваныя фота і відэа прынамсі некаторых. Здаецца, іх чацвёра.

Вызваленыя жанчыны цалкам ці ім проста змененая адна мера пакарання на іншую, больш мяккую, пакуль што невядома.

Раней праваабаронцы пісалі, што сёння ўвечары з гомельскай калоніі павінны былі вызваліць Анастасію Ярашэвіч і Наталлю Тураву. Пра гэта самі жанчыны распавялі сваім родным. 

Анастасія Ярашэвіч — 20-гадовая жыхарка Ліды, асуджаная да 2 гадоў калоніі за «гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі» (арт. 364 КК).

Паводле абвінавачання, дзяўчына хацела перашкодзіць міліцыянтам затрымаць невядомага мужчыну: Анастасія сарвала пагоны ў двух міліцыянтаў, а аднаму яшчэ і нанесла ўдар у галаву.

Наталля Турава — жыхарка Брэста, асуджаная на 1 год і 1 месяц калоніі па крымінальнай справе аб абразе прэзідэнта (арт. 368 КК) і аб знішчэнні дакументаў (арт. 377 КК).

Паводле абвінавачвання, 27 траўня 2021 года дадому да Наталлі прыехала міліцыя. Там жанчына «публічна абразіла» Лукашэнку словамі «у нас гр*баное государство» и «гр*баный президент», а затым разарвала пратакол.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі13

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

У Румыніі расійскі дрон трапіў у шматпавярховік4

Як любоў да катоў у Японіі ператварылася ў мільярдную індустрыю1

Скончыў жыццё самагубствам канадскі хакеіст Клод Лем’ё2

30 тысяч еўра для лячэння Аляксандра Мілінкевіча сабралі за тры дні1

У Гродне знеслі амаль 100‑гадовы дом на рагу Міцкевіча і Філарэта — яшчэ адзін помнік драўлянага канструктывізму2

Пад Мінскам насмерць разбіўся матацыкліст1

У Францыі знік 35‑гадовы беларус

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі13

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць